Аляксандр Аўсеец на свяце зажынак 22.07.15
Кіраўніка гэтага сельгаспрадпрыемства раённы суд прызнаў вінаватым у скажэнні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці і выманьванні банкаўскіх крэдытаў. Суд палічыў даказанай віну кіраўніка ў тым, што ў 2015 годзе, калі гаспадарка мела страты ад гаспадарчай дзейнасці на 16 300 рублёў, ён даў указанне адлюстраваць у дакументах прыбытак на суму 38 700 рублёў. Пазней, на падставе недакладных звестак пра стан спраў у гаспадарцы, мясцовы банк выдзеліў сельгаспрадпрыемству чарговы крэдытны транш у памеры 10 800 рублёў.
У выніку раённы суд пад старшынствам суддзі Аксаны Ануфрэні пакараў Аляксандра Аўсейца адным годам пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на год і пазбавіў права займаць кіроўныя пасады тэрмінам на тры гады.
Прысуд уступіць у законную сілу праз 10 дзён пасля яго абвяшчэння, калі абвінавачаны не абскардзіць яго за гэты час у Гродзенскім абласным судзе.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь