Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.363
USD 2.0957
RUB(100) 3.2717
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Габрэі з`ехалі, раскапаны падмурак застаўся

5 октября 2017 16:12
812
Поделиться:
У Слоніме на вуліцы Брэсцкай на габрэйских могілках пры актыўным удзеле жыхароў з Ерусаліма і Нью-Ёрка прайшлі раскопкі пахавання вядомай хасідскай дынастыі.

Пра гэта ўжо паведамляла «ГС».

У чацвер, 5 кастрычніка, карэспандэнт «ГС» зноў пабываў на месцы раскопак.

У выніку прац быў выяўлены фундамент будынка з пахаваннямі. Па словах нашых гасцей, габрэяў з Ерусаліма і Нью-Ёрка, там пахаваны тры равіны, які вельмі шануюцца сярод іўдаістаў. Госці ўжо з`ехалі дамоў, бо ў Сімона Левінгера з Нью-Ёрка няма беларускай візы, а пяцідзённы тэрмін бязвізу ў яго завяршаецца.

Месца раскопак пакуль яшчэ не агароджана.

— Плот у хуткім часе паставяць, проста мясцовыя ўлады хочуць, каб гэта зрабіла ЖКГ, а не прыватныя фірмы. Таксама на месцы раскопак плануюць паставіць памятны знак. Увогуле гэтае месца мае гістарычную каштоўнасць для Слоніма, — патлумачыў адзін з рабочых, што працаваў на раскопках. — Увогуле, калі я чыркануў гачкай па месцы раскопак, то літаральна за пару хвілін знайшоў шмат манет, пачынаючы ад расейскіх часоў імператара Аляксандра II да польскіх манет часоў Пілсудскага. Але ж, па словах нашых габрэйскіх гасцей, у габрэяў няма традыцыі кідаць грошы ў могілкі, таму хутчэй за ўсё гэта гублялі людзі пры пабудове склепа, — распавёў рабочы.

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание