Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Выбірай сэрцам!»: Юрый Жыгамонт правядзе творчую сустрэчу ў Слоніме

6 октября 2017 11:21
Поделиться:
У кастрычніку ў межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў адбудзецца серыя творчых сустрэч з акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Акцёр раскажа гісторыі пра Беларусь, пакінутыя за кадрам перадачы «Падарожжа дылетанта», адкажа на пытанні гледачоў, а таксама падзеліцца, як пераадолеў сур`ёзнае захворванне, каб працягнуць падарожжа. Мерапрыемствы пройдуць у пяці гарадах краіны. 14 кастрычніка сустрэча з акцёрам адбудзецца ў Слоніме.

Юрый Жыгамонт

Самы вядомы «дылетант» Беларусі 15 гадоў цешыў тэлегледачоў апавяданнямі пра культуру і гісторыю нашай краіны. Праграма «Падарожжа дылетанта» за сваю гісторыю сабрала вялікую калекцыю легенд і апавяданняў пра цікавыя і незвычайныя беларускія мясціны, а вобраз ведучага-«дылетанта» нават стаў своеасаблівым сімвалам беларускай культуры.

У 2016 годзе Юрый Жыгамонт на некаторы час прыпыніў свае падарожжа з-за хваробы. Акцёр перанёс інфаркт міякарда, затым рушылі ўслед складаная аперацыя і працяглы працэс рэабілітацыі. Пасля выздараўлення знакаміты «дылетант» аднавіў здымкі перадачы, але ўжо ў новым фармаце. Пра гэтыя змены, пра сваё жыццё, творчасць і захапляльныя падарожжы, якія засталіся за кадрам праграмы, Юрый Жыгамонт раскажа на сваіх творчых сустрэчах.

Правядзенне такіх сустрэч невыпадкова. Калі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа запрасіла мяне паўдзельнічаць у кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, я адразу пагадзіўся. Бо ў нядаўнім мінулым сам перанёс інфаркт. Каб аднавіцца, я змяніў свой лад жыцця на больш здаровы і працягваю працу над сабой. Пра гэта, а таксама пра мае падарожжа і творчасць я раскажу ўдзельнікам сустрэч. Я выступлю па-за вобраза «дылетанта», гэта будзе адкрытая размова з гледачамі ў прыязнай абстаноўцы», — паведаміў Юры Жыгамонт.

Падарожжа дылетанта

Серыя творчых сустрэч з Юрыем Жыгамонтам праходзіць у рамках праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Швейцарскага Чырвонага Крыжа і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе БТЧК ініцыявала правядзенне кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбірай сэрцам!», мэта якой — праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, фактарах рызыкі іх развіцця і мерах прафілактыкі.

— З дапамогай кампаніі мы хочам расказаць, як можна знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і матываваць людзей змяніць свае паводзіны ў бок здаровага ладу жыцця. Рады, што вядомыя людзі Беларусі падтрымліваюць кампанію і далучаюцца да яе. Спадзяемся, творчыя сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам стануць для ўдзельнікаў добрым стымулам беражліва і адказна ставіцца да свайго здароўя», – пракаментавала менеджэр праекта БТЧК Таццяна Святловіч.

Сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам пройдуць у пяці гарадах Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць жыхары і госці гарадоў Горкі, Ашмяны, Слонім, Полацк і Сянно.

Сустрэча ў Слоніме адбудзецца 14 кастрычніка ў Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў 10.00 па адрасе: вул. Першамайская, 10. Уваход вольны.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание