Наверх
Слоним
небольшой дождь
15 °C
Зельва
небольшой дождь
15 °C
Волковыск
пасмурно
15 °C
Мосты
небольшой дождь
16 °C
Дятлово
небольшой дождь
16 °C
Барановичи
небольшой дождь
15 °C
EUR 2.6425
USD 2.409
RUB(100) 3.3935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Унікальны фільм пра Слонім, зняты 88 гадоў таму, прывезлі з ЗША

9 октября 2017 12:56
Поделиться:
Габрэй Сімон Левінгер з ЗША прывёз унікальны фільм пра Слонім, які быў зняты ў 1929 годзе.

У Слоніме Сімон Левінгер праводзіў раскопкі падмурка склепа, у якім пахаваны пачынальнік вядомай хасідскай дынастыі Аўраам Вайнберг.

Працы пачаліся 19-20 верасня і працягнуліся 2-3 кастрычніка. Падчас раскопак каля былых старых габрэйскіх могілак на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме быў выяўлены  фундамент дома Вайнберга і пахаванні.

Сімон Левінгер падараваў слонімцам унікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зняты ў 1929 годзе.

Фільм здымаў Саламон Шэнберг-Левадзі, які нарадзіўся ў Слоніме ў 1898 годзе. У 16 гадоў ён эміграваў у Палесціну і змяніў сваё прозвішча на Левадзі, а пасля з`ехаў у ЗША, дзе стаў дантыстам.

У 1929 годзе Саламон Шэнберг-Левадзі наведаў Слонім і зрабіў здымкі роднага горада, яго цэнтра, сваёй сям`і. Пасля Саламон напісаў кнігу пра лёс слонімскага рабіна Эйзеля Харыфа. 

Фільм быў прадстаўлены ў пабліку УКантакце «Тыповы Слонім». За тры дні ён набраў больш за сем тысяч праглядаў.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание