Наверх
Слоним
ясно
8 °C
Зельва
ясно
8 °C
Волковыск
ясно
8 °C
Мосты
ясно
8 °C
Дятлово
ясно
8 °C
Барановичи
небольшая облачность
7 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Былому фігуранту крымінальнай справы — мемарыял і слава

14 октября 2017 11:02
Поделиться:
Гэта датычыць былога старшыні Мастоўскага райвыканкама Аляксея Шафарэвіча.

Магіла Аляксея Шафарэвіча на гарадскіх могілках у Мастах

Аляксей Сцяпанавіч быў прызначаны старшынёй Мастоўскага райвыканкама ў 2006 годзе. Прызначылі яго з-за абяцанняў падняць раён на высокі эканамічны ўзровень.

Праз дзесяць гадоў яго руплівай працы Мастоўскі раён практычна апынуўся ў крызісным становішчы. Аднак свае інтарэсы і хцівыя памкненні сваіх паплечнікаў не забываў. Дзейнасцю Шафарэвіча зацікавілася пракуратура самага высокага ўзроўню. Ніжэй афіцыйнае паведамленне дзяржаўных органаў, з якім кожны ахвотны можа азнаёміцца на сайце гэтай установы:

«Противоправную деятельность чиновников задокументировали сотрудники ГУБОПиК МВД по Гродненской области. Сыщики установили, что на протяжении нескольких лет глава района Шафаревич Алексей Степанович, из личной заинтересованности, в нарушение действующего законодательства и за бюджетные деньги организовал с помощью подчиненных структур проведение капитального ремонта дома и квартиры, где проживал сам, а также заместитель председателя райисполкома. Наряду с материальным ущербом, составившим более 500 млн. рублей, данными действиями причинен существенный вред правам и законным интересам граждан, государственным и общественным интересам.

В ходе проведения оперативно-розыскных мероприятий выяснилось, что хозяйственники не планировали ремонт указанных жилых объектов и действовали исключительно по указанию главы райисполкома.

УСК Республики Беларусь по Гродненской области чиновник признан подозреваемым по уголовному делу в совершении преступления, предусмотренного ч. 3 ст. 424 УК Республики Беларусь («Злоупотребление властью или служебными полномочиями»). Санкция статьи предусматривает наказание в виде лишения свободы сроком до 10 лет с конфискацией имущества и с лишением права занимать руководящие должности. Помимо председателя райисполкома, подозреваемыми по уголовному делу признаны еще несколько человек, принимавших участие в противоправной деятельности», — канец цытаты.

Што да іншых фігурантаў тае справы, то імёны іх вядомыя: намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Яраш ды кіраўнік ЖКГ Сяргей Фралоў. Першы зрабіў у кватэры еўрарамонт, другі — пасабляў у пабудове жылля дачцэ.

Тая крымінальная справа была распачата на пачатку 2016 года. Аднак працягу афіцыйнага яна не мела — неўзабаве з пасады сышоў ды ад невылечнай хваробы памёр Аляксей Шафарэвіч. Пахаванне было шыкоўным, як ніякаму чыноўніку ў былым на Мастоўшчыне. Праводзіць цела, сарваўшы заняткі, прымусіла вучняў ды­рэктар першай гімназіі Людміла Лукічова. Упершыню, нягледзячы на тое, што следства ішло на высокім узроўні, нябожчыка прынеслі да райвыканкама.
Галоўнага фігуранта справы не стала, і таму яна працягу не мела. Аднак яна мела іншы працяг. Як заўважыў адзін з былых супрацоўнікаў райвыканкама, «браткі» сваіх не кідаюць.

Звольніўся з працы Сяргей Фралоў. Аляксандр Яраш перайшоў працаваць у Гродна. Пасля прызначэння старшынёй Мастоўскага райвыканкама Юрыя Валяватага ўдава вы­зваліла катэдж і атрымала кватэру. У кароткі тэрмін на магіле нябожчыка, які пахаваны пры ўваходзе на гарадскія могілкі, паўстаў шыкоўны мемарыял.
Аднак і гэта не ўсё. Чыноўнікі яшчэ раз паказалі, што яны могуць зрабіць што захочуць.

Сёлета імя Аляксея Шафарэвіча занесена ў Кнігу славы раёна.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram