Наверх
Слоним
ясно
15 °C
Зельва
ясно
15 °C
Волковыск
ясно
13 °C
Мосты
ясно
13 °C
Дятлово
ясно
13 °C
Барановичи
ясно
14 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Мастоўскім раёне школа стане псіхбальніцай

19 октября 2017 12:13
Поделиться:
У Мастоўскім раёне працягваюць зачыняць сярэднія школы. У наступным годзе перастане існаваць Мікелеўская СШ. У яе будынку плануюць адкрыць інтэрнат для псіхічна хворых людзей.

Мікелеўская СШ на Мастоўшчыне

Цяпер там каля трох дзясяткаў вучняў і абслугоўваючага персаналу (дырэктарат, настаўнікі, повар, вартаўнікі і іншыя) болей за трыццаць чалавек. Атрымліваецца, што на кожнага вучня прыходзіцца па работніку школы.

Дзяржава лічыць, што выдаткі на адукацыю ў гэтай школе цяпер для бюджэту непад`ёмныя. З падобнай нагоды ў раёне ўжо зачынілі дзве сярэднія школы ў вёсках Малькавічы і Струбніца. Іх двухпавярховыя дабротныя будынкі засталіся незапатрабаваныя. Неаднаразова аб`яўленыя аўкцыёны не знайшлі ўладальнікаў.

Каб у чарговы раз пазбегнуць падобнага, будынак Мікелеўскай школы было вырашана перадаць іншаму сацыяльнаму дзяржуладальніку. Спачатку там меліся размясціць інтэрнат для састарэлых, які цяпер знаходзіцца ў вёсцы Масты Правыя, а там арганізаваць інтэрнат для людзей з псіхічнымі захворваннямі. Аднак чыноўнікі вырашылі ў апошні мамант размясціць інтэрнат для хворых людзей у Мікелеўскай школе. Мусіць, чыноўнікі так занепакоіліся хворымі людзьмі з клопату пра іх жыццё — паколькі інтэрнат у Мастах Правых знаходзіцца на беразе Нёмана. Вось і вырашылі, што псіхічна хворым лепш жыць падалей ад рэчкі.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание