Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
туман
11 °C
Мосты
туман
11 °C
Дятлово
туман
11 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0521
USD 2.599
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ці законнае рашэнне райвыканкама пра рэжым падачы гарачай вады?

22 октября 2017 9:47
Поделиться:
Днямі ў рэдакцыю «ГС» патэлефанаваў жыхар адной з кватэр на вуліцы Яршова ў Слоніме і паскардзіўся, што не можа нармальна памыцца пасля 23 гадзін пад душам у сваёй кватэры.

Пытанне чытача

 У нас на вуліцы Яршова кожны вечар пасля
23 гадзін адключаецца гарачая вада. З крана гарачай вады да 6 гадзін раніцы ідзе вада тэмпературай не большай за +25 градусаў. У аварыйнай службе мне патлумачылі, што на тое ёсць адпаведнае рашэнне райвыканкама пра рэжым падачы гарачай вады спажыўцам у горадзе. Але я позна працую, прыходжу дамоў і не маю магчымасці нармальна памыцца, хоць спраўна плачу грошы за падагрэў вады. Хацелася б даведацца, ці законнае такое рашэнне выканкама? — пытаецца Васіль.

Згодна з прынятымі ўрадам рэспублікі сацыяльнымі стандартамі, з шасці гадзін раніцы і да 24 гадзін вечара тэмпература гарачай вады павінна быць у кватэрах спажыўцоў не меншай за +50 градусаў, а ноччу можа быць меншай. Выкананне сацыяльных стандартаў замацавана таксама адпаведным рашэннем райвыканкама пра графік падачы гарачай вады за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Ката, — пракаментаваў сітуацыю Сяргей Шабан і дадаў, што па гэтым пытанні людзі звярталіся да іх у аддзел ужо неаднойчы.

Каментар юрыста

Адказаць на пытанне нашага чытача мы таксама папрасілі юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку.

— Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі зацверджана сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі. У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстаноўлены нарматыў тэмпературы гарачай вады не меншы за +50°С. Графік падачы гарачай вады — штодзённа. Аднак у выключных выпадках з улікам наяўных фінансава-тэхнічных магчымасцяў пры забеспячэнні выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў дазваляецца ажыццяўляць падачу гарачай вады па графіках, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі, але не менш за два дні на тыдзень, — пракаментаваў сітуацыю Павел Сапелка.

Як бачым, паводле дзейснага заканадаўства, рашэнне Слонімскага райвыканкама пра графік падачы гарачай вады цалкам законнае.

P.S. Даведацца, як бараніць свае правы, а таксама іншую інфармацыю на праваабарончую тэматыку можна на сайце spring96.org.

Правы можа бараніць кожны!

Наш канал в Telegram