Наверх
Слоним
переменная облачность
12 °C
Зельва
переменная облачность
12 °C
Волковыск
переменная облачность
18 °C
Мосты
переменная облачность
18 °C
Дятлово
переменная облачность
18 °C
Барановичи
переменная облачность
11 °C
EUR 3.0414
USD 2.5658
RUB(100) 3.4205
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Будучых абаронцаў Айчыны папярэдзілі пра адказнасць за ўхіленне ад службы ў войску

26 октября 2017 16:35
Поделиться:
26 каcтрычніка ў Слонімскім ваенкамаце ў прысутнасці прызыўнікоў адбылося выязное судовае паседжанне па справе маладога чалавека 1994 года нараджэння, якога вінавацілі ў тым, што ён ухіляўся ад службы ў войску.

Вось як пра гэта мерапрыемства распавёў начальнік групы прызыву на вайсковую службу Слонімскага ваенкамата старшы лейтэнант Сяргей Гаеўскі:

— Супрацоўнікі пракуратуры звярнуліся да нас з просьбай аказаць дапамогу ў правядзенні выязнога паседжання на базе прызыўнога пункта Слонімскага раёна. Ад нас патрабавалася сабраць маладых людзей, якія рыхтуюцца да адпраўкі ў войска, для папярэджання выпадкаў ухілення ад службы. Апошні раз падобнае мерапрыемства праводзілася ў 2013 годзе. Спадзяемся, што сённяшняе мерапрыемства нейкім чынам паўплывае на дзеянні маладых людзей.

Сяргей Гаеўскі

А вось што паведаміла карэспандэнту «ГС» памочнік пракурора слонімскай пракуратуры Юлія Ягаўдзік:

— Такіх спраў у нас няшмат. У сярэднім ухіліцца ад службы ў войску спрабуюць 2-3 чалавекі за год. У асноўным людзі, якіх судзяць па гэтых справах,  караюцца штрафамі.

Падсудны ў чырвонай куртцы

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание