Наверх
Слоним
небольшой дождь
20 °C
Зельва
небольшой дождь
20 °C
Волковыск
небольшой дождь
18 °C
Мосты
небольшой дождь
18 °C
Дятлово
небольшой дождь
18 °C
Барановичи
небольшой дождь
19 °C
EUR 2.8771
USD 2.4475
RUB(100) 3.2997
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слонім зноў завіталі габрэі-хасіды

31 октября 2017 14:40
Поделиться:
Яны ўшанавалі памяць слонімскага рабіна Аўраама Вайнберга

 

Слонім 31 кастрычніка наведала група габрэяў-хасідаў з Ізраіля, ЗША, Іспаніі і іншых краін свету.

Галоўнай мэтай гэтага візіту было ўшанаваць памяць вядомага рабіна Аўраама Вайнберга, які нарадзіўся ў і жыў у Слоніме ў XIX стагоддзі і якому быў адкрыты помнік на старажытных габрэйскіх могілках, што на Шашэйнай вуліцы. Менавіта гэты святар быў вельмі паважанай асобай сярод іудзеяў. І менавіта рабін Аўраам Вайнберг паклаў пачатак руху «Дынастыя слонімскіх хасідаў», паслядоўнікамі якога цяпер з`яўляецца шмат габрэяў па ўсім свеце.

Сярод гасцей былі ўжо і знаёмыя чытачам «ГС» Сіма Левінгер з Нью-Ёрка і Шламо Вайнберг з Ерусаліма (прамы нашчадак Аўраама Вайнберга). Менавіта яны кіравалі раскопкамі месца пахавання рабіна Аўраама Вайнберга ў пачатку кастрычніка гэтага года.

Каментар наконт гэтай падзеі даў карэспандэнту «ГС» рабін Хаім Рабіновіч:

Хаім Рабіновіч

— Сёння дзень памяці Аўраама Вайнберга, дзень яго смерці. Вось сёння тут  адкрылі яму помнік. А сам я рабін з Брэста.

—  Ці ёсць у Брэсце дзейная сінагога?

— У нас, на жаль, няма ў Брэсце сваёй сінагогі, мы арандуем памяшканне, якое можна назваць малітоўным домам. Будзеце ў Брэсце, заходзьце.

— А калькі цяпер на Беларусі дзейных сінагог?

— Дакладна не ведаю, дзесьці каля дзясятка.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание