Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Каталікі адзначаюць Дзень усіх святых

1 ноября 2017 17:43
401
Поделиться:
Каталікі Беларусі, як і ўсяго свету, 1 лістапада ўрачыста адзначаюць Дзень усіх святых. Святочныя набажэнствы з гэтай нагоды праходзяць і ў касцёлах Слоніма.

 

У гэтае свята вернікі аддаюць пашану ўсім святым, як сусветна вядомым, так і невядомым, якія за жыццё зрабілі шмат добрых спраў.

Дзень усіх святых не з`яўляецца святам памерлых, ці, па-народнаму, Дзядамі, ці Хэлоўінам, які шырока адзначаюць па ўсёй планеце. Памінаюць памерлых на наступны дзень — 2 лістапада, у Дзень памінання нябожчыкаў, а таксама ў наступныя дні.

Нагадаем расклад набажэнстваў памінання нябожчыкаў на могілках у каталіцкай парафіі касцёла святога Андрэя ў Слоніме:

4 лістапада (субота):

12:00 — Лабазоўка (старыя могілкі)

12:00 — Ісаевічы і Дзераўная

14:00 — Чапялёва

5 лістапада (нядзеля):

Альбярцін — працэсія пачнецца пасля заканчэння св. Імшы ў 9:00 (ружанец за памерлых адбудзецца падчас працэсіі)

Новадзявяткавічы — пасля заканчэння св. Імшы ў 14:00

Лабазоўка (новыя могілкі) — сустрэча каля крыжа ў 15:00

Фота аўтара

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание