Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Кожны з нас — асоба, адзіная і непаўторная, якой прызначаны свой асаблівы шлях на гэтай зямлі

1 ноября 2017 10:44
797
Поделиться:
Менавіта пад такім дэвізам медыцынскі каледж запальваў зоркі на сцэне Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку 31 кастрычніка. З гэтай нагоды адбыўся творчы фестываль, у якім прынялі ўдзел юныя артысты — навучэнцы каледжа.

 

Пачатковымі нотамі мерапрыемства паслужылі душэўныя песні на беларускай мове «Маці-зямля», «Зямля мая», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маленства край», «Затрымай», «Гэта зямля». Таксама на сцэне гучалі папулярныя хіты ў выкананні навучэнцаў каледжа. Выступленні ўсіх удзельнікаў канцэрта глядзельная зала адзначала бурнымі апладысментамі.

— Гэты творчы фестываль сабраў сапраўды таленавітых людзей. Ва ўсіх удзельнікаў атрымаліся вельмі яркія нумары. Ад некаторых выступленняў зала радавалася. Пачуўшы вядомыя песні, усе, хто сядзеў у зале, пачалі падпяваць і танцаваць, — так пракаментаваў фестываль адзін з прысутных у зале слонімцаў.

Пасля выступленняў адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

Завяршэннем творчага фестывалю паслужылі словы вядучых пра тое, што трэба памятаць, што кожны з нас — асоба, адзіная і непаўторная, якой прызначаны свой асаблівы шлях на гэтай зямлі.

Фото аўтара і Мікіты ПАСТУХОВА

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание