Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.5049
USD 3.9511
RUB(100) 2.8963
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімцы ўсклалі кветкі на магілы Струпаўцоў у Якімавічах

5 ноября 2017 13:52
Поделиться:
На якімавіцкія могілкі 5 лістапада завіталі Алесь Масюк, Іван Бедка, Віктар Марчык, Павел Севасцьян і яшчэ некалькі грамадскіх актывістаў са Слоніма, каб пакласці на магілы кветкі і аддаць даніну павагі пахаванаму тут сябру партыі БНФ Васілю Струпаўцу і яго родным, расстраляным савецкімі партызанамі ў час вайны.

 

Напярэдадні слонімцы прыбралі агульную магілу забітай сям`і Струпаўцоў і пафарбавалі агароджу. Яшчэ раней на магіле Васіля Струпаўца ўсталявалі помнік, зроблены на ахвяраванні як саміх грамадскіх актывістаў, так і нераўнадушных слонімцаў.

— Мы сабраліся сёння тут, каб ушанаваць памяць адышоўшага ў лепшы свет сябра партыі БНФ Васіля Струпаўца і яго родных, забітых у вайну так званымі партызанамі. Усё жыццё Васіль Струпавец дабіваўся, каб забойцы яго сям`і былі пакараныя. У 2000 годзе ён памёр, так і не дачакаўшыся справядлівага суда… — сказаў у сваім слове каля магілы старэйшага сябра Іван Бедка.

Павел Севасцьян зазначыў, што зроблена для ўшанавання памяці Васіля Струпаўца на якімавіцкіх могілках не ўсё, з часам там будуць усталяваны надмагільныя пліты, а мастак адновіць фарбай надпісы прозвішчаў на помніку бацьку, маці, двум братам і сястры Васіля Струпаўца. Гэты помнік на месцы пахавання родных у 1968 годзе паставіў сам Васіль Струпавец.

Алесь Масюк у сваім выступленні адзначыў, што Васіль Струпавец у свой час быў вельмі актыўным сябрам  партыі БНФ, які ўдзельнічаў ва ўсіх акцыях і масавых мерапрыемствах партыі. І гэта — нягледзячы на інваліднасць, якой на ўсё жыццё ўзнагародзіў яго ў дзяцінстве забойца ягонай сям`і Іван Зайцаў. «Важна, што ўжо сёння на афіцыйным узроўні перасталі шанаваць многіх такіх зайцавых. Іх выкінулі з музеяў і не расказваюць пра іх ваенныя «подзвігі» ў школах… Прыйдзе час, калі і пакутнікам беларускім, і патрыётам, і іх катам паставіць гісторыя сваю справядлівую адзнаку», — адзначыў Алесь Масюк

Фота аўтара

Наш канал в Telegram