Наверх
Слоним
ясно
9 °C
Зельва
ясно
9 °C
Волковыск
плотный туман
9 °C
Мосты
плотный туман
9 °C
Дятлово
плотный туман
9 °C
Барановичи
переменная облачность
7 °C
EUR 3.0414
USD 2.5658
RUB(100) 3.4205
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Улады адмовіліся ад пераважнага права куплі акцый Слонімскага кардонна-папяровага завода

6 ноября 2017 11:17
Поделиться:
Дзяржава набыла ўсяго 8 985 акцый Слонімскага кардонна-папяровага завода «Альбярцін». З нядаўняга часу з прадпрыемства зняты абмежаванні на куплю-продаж акцый.

Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін»

 

Паводле пастановы Савета Міністраў Беларусі №819 ад 1 лістапада 2017 года, спіс гаспадарчых таварыстваў, на набыццё акцый якіх аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам маюць пераважнае права, скарочаны ў два разы.

Цяпер у пералік унесены 13 акцыянерных таварыстваў, а 14 паводле прапаноў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама з яго выключаны, у тым ліку ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, каментуючы пастанову ўрада.  

У ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод  «Альбярцін» доля дзяржавы складае 2,5%.

Удзельнікамі ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін», акрамя Гродзенскай вобласці, з`яўляюцца 1 610 грамадзян і 4 юрыдычныя асобы. У іх уласнасці знаходзіцца адпаведна 93% і 4,5% акцый.

Лінія па выпуску кардону Фота petromash.ru

У працэсе рэалізацыі пераважнага права аблвыканкамам у 2012-2013 гадах было набыта ўсяго 8985 акцый завода, ці 1,08% устаўнога фонду.   

Як чакаюць у Дзяржкамітэце па маёмасці, скарачэнне пераліку гаспадарчых таварыстваў, на набыццё якіх аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам маюць пераважнае права, і зняцце абмежаванняў на абарачэнне іх акцый будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці выкарыстання сродкаў мясцовых бюджэтаў і пашырэнню свабоднай куплі-продажу акцый у адпаведнасці з заканадаўства.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание