Наверх
Слоним
небольшой дождь
13 °C
Зельва
небольшой дождь
13 °C
Волковыск
переменная облачность
13 °C
Мосты
переменная облачность
13 °C
Дятлово
переменная облачность
13 °C
Барановичи
небольшой дождь
12 °C
EUR 2.6133
USD 2.3995
RUB(100) 3.3514
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Час ідзе, а падлога ў Зэльве не рамантуецца…

7 ноября 2017 8:57
Поделиться:
27 кастрычніка карэспандэнт «ГС» меў патрэбу завітаць у Зэльву. Там ён зноў наведаў аварыйны пад`езд дома №22 па вуліцы Савецкай, пра які мы пісалі амаль месяц таму.

Жылы дом


 

І што? А нічога. Як была падлога ў пад`ездзе пабітая і пашкоджаная, так і засталася. Нягледзячы на тое, што побач з гэтым домам знаходзяцца шматлікія будынкі дзяржаўных устаноў Зэльвы. Чыноўніку выканкама і адной хвілінкі было б дастаткова, каб выйсці з кабінета і зайсці ў пад`езд, каб паглядзець, як народ жыве.
У той час з пад`езда як раз выходзіла жыхарка Зэльвы Вера Іванаўна, якая гасціла ў жыхароў гэтага пад`езда:

 — У мяне тут жыве стрыечная сястра. Вось сёння прыехала на ровары на базар, то і зайшла сястру праведаць. Тут жудасная падлога. Мусіць, як пабудавалі дом, так і не рамантавалі яго з таго часу.

Вера Іванаўна

 Цікава, што зусім побач з гэтым домам, на той жа вуліцы Савецкай, знаходзіцца прыгожа адрамантаваны будынак мясцовай санэпідстанцыі, на якім, як і на доме, прымацаваны нумар 22. Як патлумачылі мясцовыя мінакі, у будынка санэпідстанцыі павінен быць іншы парадкавы нумар, але ж калісьці памылкова павесілі шыльду з нумарам 22, так яна дагэтуль і вісіць.

Зэльвенская санэпідстанцыя

Зэльвенская санэпідстанцыя

Можа, таму і не рамантуюць пад`езд у жылым доме на Савецкай, 22, бо думаюць, што будынак санстанцыі па вуліцы Савецкай, дзе таксама шыльда 22, ужо адрамантавалі?

Так выглядае падлога ў пад'ездзе 22-га дома

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание