Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

І гэта было…

7 ноября 2017 11:03
Поделиться:
32 гады таму 7 лістапада было савецкае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. І, як звычайна, народ Слонімшчыны, ад малога да вялікага, ужо з раніцы збіраўся ў цэнтры горада.

 

Скверык на Першамайскай вуліцы, вуліца Пушкіна і бліжэйшыя да іх вуліцы і завулкі гудзелі нібы вулей людскім гоманам і камуністычнымі прывітаннямі, якія  гучалі з рупараў-званочкаў. І, трэба прызнаць, твары людзей былі радасныя, прыветныя.

10 гадзін  — і з дзвярэй гаркама партыі (цяпер цэнтр дзіцячай творчасці) выходзілі члены бюро гаркама і вядомыя асобы раёна. Яны станавіліся на трыбуне, што месцілася ў скверыку, і пасля прывітальнага слова першага сакратара райкама партыі пачыналася дэманстрацыя.

Па Першамайскай вуліцы праходзілі калоны калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў горада, вучні школ. У руках дэманстранты неслі плакаты, сцягі і партрэты камуністычных лідараў. Падчас праходу людзі выкрыквалі рознага роду вывучаныя вітанні. Такім чынам камуністычныя дзеячы прымушалі народ праяўляць салідарнасць з уладай і іх дзеяннямі. За не прыбыццё на дэманстрацыю чалавек па месцы працы ці вучобы мог панесці пэўнае пакаранне.

 Потым камуністычная атрыбутыка здавалася і народ разыходзіўся па хатах, дзе іх чакала чарка і скварка. І гэта было, было…

Фотаздымкі з рэпартажу з кастрычніцкай дэманстрацыі ў Слоніме 1985 года

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание