Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
1
Зельва
weather
1
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
1
EUR 2.4235
USD 2.1213
RUB(100) 3.204
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Вось такая яна — беларуская прынцыповасць

7 ноября 2017 14:42
288
Поделиться:
Вядомы беларускі скульптар Генік Лойка, ураджэнец вёскі Мікелеўшчына Мастоўскага раёна, сёлета перамог у конкурсе праектаў помніка-бюста да 500-годдзя з дня народзінаў беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

Помнік Францішку Скарыну работы Геніка Лойкі

 

Праца над помнікам скончана, і яго маюць устанавіць у Кішынёве насупраць беларускай амбасады на пачатку лістапада. Аднак, як паведаміў сам скульптар «Радыё Свабода», сам ён не паедзе на адкрыццё помніка, бо заміж уласціваму беларускаму напісанню імя Францішак стаіць імя Францыск.
І тое Генік Лойка лічыць прынцыповым.

Сваю працу ён выканаў, нягле­дзячы на тое, што першапачатковую суму (150 тысяч рублёў), якую павінны былі патраціць на выраб помніка, зменшылі ў 10 разоў. Лойка меў на мэце стварыць манументальны твор вышынёй тры метры, але яго абмежавалі ўдвая меншымі памерамі.

Выклікае здзіўленне, чаму іменна помнік Скарыну будзе ўстаноўлены ў Малдове? Некаторыя навукоўцы вылучаюць версію, што Францішак Скарына пахаваны на тэрыторыі сучаснай Малдовы.

Обратите внимание
Scroll Up