Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
15 °C
Мосты
пасмурно
15 °C
Дятлово
пасмурно
15 °C
Барановичи
дождь
11 °C
EUR 2.6772
USD 2.41
RUB(100) 3.4096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцы і «папіццот»: 5 фактаў пра нашы заробкі

9 ноября 2017 17:28
Поделиться:
Славутыя «папіццот», не кажучы пра нядаўна заяўленыя «па тысячы», слонімцы за апошнія пяць гадоў зараблялі толькі тры месяцы.

Сёлета ад пачатку года сярэдні намінальны налічаны заробак слонімцаў быў меншы за 300 даляраў. Вясной ён пераадолеў гэтую планку. І ў верасні слонімцы зарабілі прыкладна па 320 даляраў.  

Пяць гадоў таму, у 2012-м, слонімцы мелі крыху больш за палову ад славутых «папіццот». Ужо праз год, пачынаючы з вясны 2013 года, нашы заробкі паступова сталі набліжацца да жаданай магічнай лічбы, і ў жніўні афіцыйны заробак жыхароў Слонімскага раёна дасягнуў 500 даляраў, пераадолеўшы гэтую своеасаблівую псіхалагічную мяжу. Аднак хутка зарплата ў даляравым эквіваленце пачала зніжацца.  

Другі раз «папіццот» слонімцы атрымалі праз год, летам 2014 года, а менавіта ў ліпені і жніўні. Гэта і быў самы большы заробак слонімцаў за апошнія гады. Аднак потым зноў усё пайшло не так, калі беларускі рубель рухнуў услед за расійскім.

 З таго часу, а гэта 39 месяцаў, слонімцы больш па 500 не атрымлівалі, а праз год яны сталі наогул зарабляць менш на 170 даляраў.

З вясны 2015 года зарплаты жыхароў Слонімшчыны перавысілі 500 рублёў (па тым часе 5 мільёнаў), што ў эквіваленце складала больш за 300 даляраў.   

 Найбольш крутое піке зарплаты прадэманстравалі напрыканцы 2016 года, калі падалі чатыры месяцы запар — з 582 рублёў у ліпені ўпалі да 537 рублёў у кастрычніку.

Найбольшы заробак у рублёвым выражэнні за апошнія пяць гадоў слонімцы мелі ў ліпені 2017 года — 687 рублёў, што ў эквіваленце складала на той час прыкладна 350 даляраў.  

Як бы ні раслі лічбы заробкаў, у хлебным эквіваленце зарплата жыхароў Слонімскага раёна зменшылася з 2012 года амаль на 30 буханак самага таннага хлеба. Так, калі пасля ўсіх адлічэнняў падаткаў слонімец у 2012 годзе на свой заробак мог купіць 450 буханак, то сёлета яго хопіць толькі на 422 буханкі такога ж хлеба.

У абласным рэйтынгу заробкаў Слонімскі раён не падымаўся вышэй за 5-е месца сярод 17 раённых цэнтраў, а найчасцей ён знаходзіцца на 7-9-м месцы, апускаючыся іншым разам і да 10-га.

Абяцаныя «папіццот» атрымлівае сёння далёка не кожны слонімец (нагадаем, што планка ў 500 даляраў была пастаўлена кіраўніком краіны яшчэ ў далёкім 2006 годзе). А найбольш тых, хто зарабляе менш за 500 рублёў, не кажучы ўжо пра 500 даляраў.

Інфаграфіка аўтара


Untitled dashboard
Infogram
Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание