Наверх
Слоним
небольшой дождь
26 °C
EUR 2.8971
USD 2.4482
RUB(100) 3.3249
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскія футбольныя ультрас вызначылі Чытанаву лепшым у сезоне

15 ноября 2017 11:59
Поделиться:
 Слонімскія футбольныя ультрас вызначылі лепшага іграка ў складзе ФК "Слонім-2017" на іх думку. Ім стаў паўабаронца Георгій Чытанава.

Георгій Чытанава ў цішотцы, падараванай яму фанатамі

Вось што на гэты конт напісалі слонімскія футбольныя фанаты ў сваім пабліку Slonim Fans: «Пасля апошняй гульні сезона ад хлопцаў з фан-сектара «YBL» былі ўручаны невялікія памятныя прызы ў выглядзе магнітаў гульцам каманды, а лепшаму гульцу, на думку большасці, Георгію Чытанаву ўручылі майку, пару магнітаў і камплект стыкераў.

Стыкеры, падараваныя Чытанаву

Чыта (так празвалі Георгія заўзятары) правёў амаль увесь сезон без замен і траўмаў, у кожным матчы змагаўся і біўся да апошняга як сапраўдны леў, бывалі і спады, але ў цэлым сезон ён правёў моцна, да ўсяго для флангавага абаронцы Георгій аддаў 5 галявых перадач за сезон, а гэта лепшы паказчык у камандзе! Было б прыемна ўбачыць яго і астатніх хлопцаў у наступным годзе! Разам і назаўжды!»

У хуткім часе «Газета Слонімская» таксама правядзе апытанне наконт лепшага футбаліста Слонімшчыны – 2017.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание