Наверх
Слоним
легкий дождь
5 °C
Зельва
легкий дождь
5 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.2583
USD 2.0506
RUB(100) 3.1996
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскі шасцікласнік заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе па распрацоўцы камп`ютарных гульняў

16 ноября 2017 12:14
Поделиться:
Па выніках рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы камп`ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by» вучань 6 "А" класа СШ №10 Слоніма Цімафей Трафімовіч атрымаў дыплом II ступені.

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу «ПАТРЫЁТ.by» Фота minsknews.by

Ён удзельнічаў у намінацыі «Іх памяць вечна захоўвае абеліскаў граніт» у малодшай узроставай катэгорыі (12-15 гадоў). У рамках гэтай намінацыі былі прадстаўлены камп`ютарныя гульні, творчыя праекты, якія раскрываюць гістарычныя падзеі гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і паказваюць подзвігі беларусаў, удзельнікаў інтэрнацыянальных падзей. Падчас абароны сваіх праектаў канкурсанты дэманстравалі свае працы, тлумачылі схемы, адказвалі на пытанні журы. А ўсяго ў конкурсе ўдзельнічала 56 навучэнцаў з усёй Беларусі.

Праца Цімафея называлася «Вайны свяшчэнныя старонкі навечна ў памяці людской». Шасцікласнік працаваў пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы інфарматыкі Алены Генадзьеўны Малінінай.

Настаўніца інфарматыкі СШ №10 Алена Малініна Фота 10slonim.schools.by

У праекце прадстаўлены звесткі пра герояў вайны «Яны змагаліся за Радзіму» і гульні патрыятычнай скіраванасці «Хто хоча стаць патрыётам», «Помнікі воінам у рысе горада», «Навекі ў памяці народнай», «Свая гульня», «Храналогія гістарычных падзей», віктарына, квэст-гульня «Важнае заданне» і іншыя.

Цімафей Трафімовіч Фота sh10.by

Усе ахвотныя могуць азнаёміцца з праектам Цімафея Трафімовіча і таксама паспрабаваць у гульнявой форме праверыць свае веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе герояў — вызваляльнікаў Слонімшчыны і Беларусі. Можна гуляць як у адзіночку, так і з сябрамі. 

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание