Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3557
USD 2.095
RUB(100) 3.2765
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Хто адрамантуе трэснутыя сцены ў шматпавярховым доме, калі фірмы, якая яго будавала, ужо не існуе?

17 ноября 2017 12:12
758
Поделиться:
Жыхары шматпавярховіка на праспекце Незалежнасці, 23 у Слоніме працягваюць змагацца з ліквідацыяй хібаў, якія дапусцілі будаўнікі пры яго пабудове.

Пытанне чытача

Адна з праблем там — трэшчыны ў сценах дома. Тым часам арганізацыі-падрадчыка, якая будавала дом у 2015 годзе, ужо не існуе — Слонімская МПМК-164 ліквідавана як суб`ект гаспадарання. «Хто цяпер павінен рамантаваць наш дом?» — высвятляюць яго жыхары.

Адказ юрыста

Павел Сапелка

Пракаментаваць сітуацыю і даць параду жыхарам праблемнага дома мы папрасілі юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку.

— У адпаведнасці з Палажэннем аб долевым будаўніцтве аб`ектаў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам прэзідэнта Беларусі ад 06.06.2013 года №263, устаноўлены абавязковы гарантыйны тэрмін, цягам якога забудоўшчык абавязаны ліквідаваць узніклыя недахопы жылога дома, выяўленыя ў ходзе эксплуатацыі. Падкрэсліваю: забудоўшчык, а не падрадчык. Ліквідаваны суб`ект з`яўляецца падрадчыкам, яго ліквідацыя не ўплывае на абавязак забудоўшчыка выконваць гарантыйныя абавязкі. Для выканання абавязкаў заказчык можа і павінен прыцягнуць другога падрадчыка. Заказчыкам будаўніцтва дома, як вядома, было ўпраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама, а яно не ліквідавана, — пракаментаваў сітуацыю Павел Сапелка.

P.S. Даведацца, як бараніць свае правы, а таксама іншую інфармацыю на праваабарончую тэматыку можна на сайце spring96.org. Правы можа бараніць кожны!
 
Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание