Наверх
Слоним
небольшая облачность
-3 °C
Зельва
небольшая облачность
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 2.9489
USD 2.5876
RUB(100) 3.3875
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Па заробках Слонімскі раён падняўся з 10-га на 9-е месца

24 ноября 2017 16:51
Поделиться:
Намінальны налічаны заробак жыхароў Слонімскага раёна ў кастрычніку, паводле Белстата, склаў 646,2 рубля. Ад верасня ён павысіўся амаль на 8 рублёў.

У пераводзе на даляры слонімцы цяпер атрымліваюць прыкладна па $320.

Сярэдні заробак па Гродзенскай вобласці ў кастрычніку таксама вырас — 739,4 рубля.

Намінальная налічаная зарплата слонімцаў да сярэднеабласнога ўзроўню склала 87,4%, і ў рэйтынгу па заробках сярод 17 раёнаў Гродзенскай вобласці Слонімскі раён падняўся з 10-га на 9-е месца.

Менш, чым у Слонімскім раёне, зарабляюць жыхары Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Мастоўскага і Навагрудскага раёнаў.

Лідарам па заробках у вобласці ў кастрычніку стаў Гродзенскі раён з заробкам 833,7 рубля, апярэдзіўшы лідара — Астравецкі раён з заробкам у 765,9 рубля. Трэцяе месца цяпер заняў Бераставіцкі раён, жыхары якога зарабілі 699,3 рубля.

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Infogram

Інфаграфіка і фота аўтара

Наш канал в Telegram