Наверх
Слоним
небольшой дождь
4 °C
Зельва
небольшой дождь
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
4 °C
Мосты
небольшой дождь
4 °C
Дятлово
небольшой дождь
4 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.832
USD 2.5893
RUB(100) 3.3201
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У актыве слонімскіх баксёраў тры залатыя медалі

5 декабря 2017 16:37
Поделиться:
З 31 лістапада да 2 снежня ў Слоніме праходзіла першынство Гродзенскай вобласці па боксе сярод юнакоў 2004-05, 2006-07 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы адбываліся ў Слонімскай ДЮСШ №1.

 

Сярод слонімцаў прызавыя месцы ў сваіх катэгорыях занялі:

1-е месца: Дзяніс Хворык, Ілля Квяткоўскі, Аляксей Валадкевіч;

2-е месца: Даніла Кулеша, Максім Ляшэвіч, Максім Карповіч, Уладзіслаў Комар;

3-е месца: Уладзіслаў Страковіч, Ілля Шыла.

Усе слонімскія спартсмены з`яўляюцца выхаванцамі трэнераў Турала Хангуліева і Іосіфа Міцкевіча.

Многія са слонімскіх баксёраў удзельнічалі ў спаборніцтвах упершыню, напрыклад, як Уладзіслаў Комар, які с ходу ўзяў срэбра.

— Я займаюся боксам недзе з паўгода, нядоўга. Мне тут на турніры вельмі спадабалася, пазнаёміўся з хлопцамі з іншых гарадоў, з Салігорска, напрыклад.

Госці з іншых гарадоў зазначылі высокі ўзровень спаборніцтваў. Напрыклад, вось які каментар даў «ГС» суддзя нацыянальнай катэгорыі з Ліды Генадзь Балыка:

— У Слоніме вельмі добрая зала, прыгожы рынг, прасторна, юнакам падабаецца… Я лічу, што тут можна праводзіць спаборніцтвы розных узроўняў.

Сярод таварыскіх баёў у Слоніме біліся і дзяўчынкі, якія займаюцца боксам. Вось як дзяліліся ўражаннямі баксёркі Ксенія і Ясенія з Баранавічаў:

— Нармалёвыя спаборніцтвы, і нам, дзяўчынкам, зусім не цяжка біцца на рынгу. А сёння мы біліся не за месцы, былі таварыскія сустрэчы.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание