Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
облачно
16 °C
EUR 2.2585
USD 2.0412
RUB(100) 3.198
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пакуль чынавенства ходзіць па святах заводаў, мастакі славяць Скарыну

8 декабря 2017 17:54
Поделиться:
8 снежня ў 16.00 у выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выставы, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і нашаму слаўнаму першадрукару Францішку Скарыну.

На імпрэзе прысутнічалі некалькі дзясяткаў слонімцаў, у тым ліку мастакі з суполкі «Слонім-Арт», інтэлігенцыя. Была на імпрэзе і моладзь.

Вось як сваё стаўленне да Скарыны выказала дзевяцікласніца Валерыя, якая прысутнічала на выставе:

— Мне вельмі падабаецца гістарычная постаць Францішка Скарыны. Увогуле, я цікаўлюся беларускай культурай і гісторыя, як і многія з маіх сяброў і аднакласнікаў.

Сярод шматлікіх выступоўцаў авацыі прысутных сарваў наш знакаміты зямляк Мікола Бушчык. Шаноўны мастак звярнуў увагу на тое, што Скарына ёсць сімвалам Беларусі і што чынавенства ў Слоніме надае яму мала ўвагі:

— На вялікі жаль, з чыноўнікаў тут зараз прысутнічаюць толькі супрацоўнікі музея, астатняе чынавенства лепш сходзіць на свята завода ці прадпрыемства. Шкада, што яны не прыйшлі ўславіць Скарыну. Хаця б сваёй прысутнасцю яны б паказалі, што заўважаюць сваю спадчыну, заўважаюць сваіх мастакоў і любяць нас, беларусаў, бо Скарына — гэта мы, беларусы. Віншую ўсіх прысутных з першай такой выставай, таму што падобныя выставы, прысвечаныя такім людзям, як Францішак Скарына, будуць, будуць і будуць. З чым я вас і віншую.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание