Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
небольшая облачность
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
9 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
9 °C
Барановичи
переменная облачность
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Каманда слонімскіх шашыстаў перамагла ў рэспубліканскім турніры

11 декабря 2017 15:51
Поделиться:
У Слоніме прайшоў XIX рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 «Юныя таленты», прысвечаны памяці Мікалая Якуты.

У турніры з 8 да 10 снежня ўдзельнічала шэсць каманд са Слоніма, Гомеля, Мінска, Мар`інай Горкі і расійскага Бранска.

У агульнакамандным заліку каманда Слоніма заняла першае месца.

Другое месца заваявала каманда з Мар`інай Горкі, трэцяе — каманда РЦАП-1 з Мінска. 

У бліц-турніры лепшымі былі Леў Марат са Слоніма, Расціслаў Лысюк з Жодзіна, Ілля Астаф`еў са Слоніма.

У дзяўчат вызначыліся Антаніна Кучынская з Мар`інай Горкі, Аляксандра Сіняк са Слоніма і Вілена Філічава з Бранска.

У шашачнай эстафеце слонімская каманда аказалася на першым месцы, на другім — каманда з Гомеля, на трэцім — каманда РЦАП-2 з Мінска.

Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі.

Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў слонімскі трэнер Аляксандр Аніська.

Даведачна

Мікалай Якута (1949-1995)— ураджэнец вёскі Мірная Слонімскага раёна, чэмпіён Гродзенскай вобласці па шашках, адрадзіў шашкі на Слонімшчыне, кіраўнік шашачнага гуртка ў Слонімскім цэнтры дзіцяча-юнацкай творчасці, арганізатар многіх шашачных турніраў.

Фота Слонімскага РСФК


Наш канал в Telegram