Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3879
USD 2.1022
RUB(100) 3.2896
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскі баскетбаліст заваяваў званне самага карыснага іграка

14 декабря 2017 12:34
315
Поделиться:
Першае месца і званне самага карыснага іграка MVP турніру — так скончыўся II тур Еўрапейскай лігі для 18-гадовага ўраджэнца Слонімскага раёна Уладзіслава Блізнюка.

 

Тур Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі сярод камандаў хлопцаў U-20 праходзіў з 8 да 10 снежня ў Мінску. «Цмокі-2» абыгралі ўсіх сваіх супернікаў і сталі лепшай камандай гульнявога ўік-энду.

Самым карысным гульцом тура стаў абаронца Уладзіслаў Блізнюк: адзін з лідараў маладзёжкі набіраў у сярэднім 12,4 ачка пры 4 падборах і 3,8 перадачах, праводзячы пры гэтым менш за 23 хвіліны на паркеце.

Пасля двух тураў чэмпіянату «Цмокі-2» дзеляць другое месца з латышскім «Вентспілсам» і польскім «Владыславава», маючы 8 перамог у 10 матчах. Па выніках апошняга тура вызначацца ўдзельнікі Фіналу чатырох. Маладзёжка ўжо правяла матчы з асноўнымі супернікамі і мае высокія шанцы на трапленне ў выніковы раўнд турніру.

Сёння Уладзіслаў Блізнюк па асноўных паказчыках уваходзіць у ТОП-15 мацнейшых ігракоў лігі (16 каманд, больш за 190 ігракоў) і займае першае месца па працэнце трохачковых кідкоў (больш за 43%).

Фота bc-tsmoki.by

Читайте также
Обратите внимание