Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Старыя пратэстанцкія могілкі ў заняпадзе пасярод Слоніма

19 декабря 2017 12:23
Поделиться:
Пратэстантызм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі з`явіўся ў XVI стагоддзі, першапачаткова ў форме вучэння Марціна Лютэра.

 

Пасля вялікі ўплыў на распаўсюджванне пратэстантызму мела падтрымка новага вучэння з боку багатай шляхты ды магнатаў. Магнаты імкнуліся да абмежавання вялікакняскай улады і ўплыву каталіцкай царквы ды пашырэння ўласных паўнамоцтваў. Па гэтай жа прычыне на працягу некаторага часу значна большае распаўсюджванне, чым лютэранства, папулярнае ў асяроддзі мяшчан, атрымала вучэнне Кальвіна. Кальвіністамі становяцца найбуйнейшыя землеўладальнікі дзяржавы — Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і іншыя ўплывовыя роды.

Пасля гэтага пратэстанцтва трывала замацавалася на Беларусі разам з каталіцтвам і праваслаўем.

Мала хто ведае, што ў Слоніме захаваліся старыя пратэстанцкія могілкі. Месцяцца яны на гары насупраць могілак па вуліцы Ружанскай. На жаль, святое месца цяпер знаходзіцца ў заняпадзе, магілы параслі бур`яном і імхом.

Таксама недалёка ад пратэстанцкіх крыжоў знаходзяцца праваслаўныя магілы расейскіх афіцэраў. Гісторыкі гавораць, што тады ў расейскім войску за асноўнымі могілкамі асобна хавалі самагубцаў і дуэлянтаў. Мабыць, там і пахаваныя людзі, якія памерлі гэткім чынам.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание