Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
2 °C
Волковыск
пасмурно
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
ясно
1 °C
EUR 3.1253
USD 2.5947
RUB(100) 3.3951
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Новыя цікавыя здымкі пра Слонім: зноў прынц Баварскі і немцы з савецкім сцягам

26 декабря 2017 8:50
Поделиться:
На аўкцыёне ebay выстаўленыя на продаж новыя гістарычныя фотаздымкі, якія былі зроблены ў Слоніме ў розныя часы.

Так, напэўна, нейкі нямецкі салдат больш за 100 гадоў таму, 19 лютага 1916 года, на сваю радзіму адправіў фотапаштоўку з выявай прынца Леапольда Баварскага (стаіць спінай у цэнтры).

Вядома, што прынц Баварыі Леапольд фон Вітэльсбах (1846-1930) наведваў Слонім і Альбярцін у 1916 годзе. Тады ў чыне генерал-фельдмаршала ён камандаваў 9-й нямецкай арміяй і правёў у Альбярціне некалькі штабных пасяджэнняў са сваімі афіцэрамі. Багата ілюстраваны фотаздымкамі таго часу матэрыял выйшаў у нядаўнім нумары краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край» з фотаздымкамі, якія раней нідзе не друкаваліся. Аднак заўважым, што гэтага фотаздымка ў бюлетэні няма. 

На яшчэ адным фотаздымку нямецкія салдаты вермахта пазіруюць з трафеем ؙ— савецкім сцягам.

Магчыма, нехта з тых нямецкіх салдат знайшоў свой вечны спачын у магіле недалёка ад Слоніма.

Фота ebay

Яшчэ матэрыялы па тэме

20 шыкоўных здымкаў Слоніма 100-гадовай даўніны, якія вы яшчэ не бачылі

Рэдкія фотаздымкі. Слонім і Альбярцін, якіх вы яшчэ не бачылі

Наш канал в Telegram