Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пазнай сябе на фота

31 декабря 2017 13:00
Поделиться:
Гісторыя фотаздымка перашамайскай дэманстрацыі 1980 года з працягам

На мінулым тыдні рэдакцыю наведаў ураджэнец вёскі Сянькоўшчына Васіль Аляксандравіч Грэйня, які на фотаздымку ў №48 «Аддушыны» ад 29 лістапада пазнаў сваю швагерку Зою Сямёнаўну Роўгач.

Першамайская дэманстрацыя ў Слоніме 1980 года. Жанчына ў хустцы з расцяжкай у руках-Зоя Сямёнаўна Роўгач.

Першамайская дэманстрацыя ў Слоніме 1980 года. Жанчына ў хустцы з расцяжкай у руках-Зоя Сямёнаўна Роўгач.

Каб пацвердзіць сказанае, Васіль Аляксандравіч прынёс у рэдакцыю фотаздымкі з сямейнага архіву. На тых здымках бачна, што жанчына ў хустцы, якую раней пазналі на фотаздымку з першамайскай дэманстрацыі ў Слоніме 1980 года як Ніну Гурскую, на самай справе швагерка Васіля Грэйні Зоя Роўгач.

— Мая швагерка Зоя Роўгач 1938 ці 1939 года нараджэння памерла гадоў 10 назад. Да пенсіі Зоя Сямёнаўна працавала на Слонімскім мясакамбінаце. Жылі яны з мужам і дзецьмі на вуліцы 7-ы Пераезд у Слоніме. Няма ўжо на свеце і яе мужа Івана Яўгенавіча Роўгача. У бацькоўскай хаце цяпер жыве з сям`ёй іх дачка Наталля. Іх дзеці ўжо дарослыя і маюць сваіх дзяцей, — распавёў Васіль Грэйня пра сваіх блізкіх.

На фотаздымку сям`і Роўгач, які прадставіў для друку Васіль Аляксандравіч, злева направа Зоя Роўгач, яе сын Іван, муж Іван Яўгенавіч і (на пярэднім плане) дачка Наталля.
Такая вось гісторыя з працягам атрымалася.

Фотаздымак сям`і Роўгач з сямейнага архіву

Наш канал в Telegram