Архіерэйскі хор Мінскай духоўнай семінарыі, якая знаходзіцца ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна, выступіў з калядным канцэртам у выпраўленчай калоніі-пасяленні №21 у Гомельская вобласці.

Павел Манід, Мікалай Камарчук, Аляксей Кручко, Павел Штэпа выступілі перад насельнікамі калоніі-пасялення
Студэнты семінарыі спявалі для зняволеных вядомыя богаслужэбныя песнапенні, калядкі і народныя песні. Некаторыя з іх выконваліся пад акампанемент баяна.
Супрацоўнік семінарыі расказаў прысутным пра свята Раства Хрыстова, Мінскую духоўную семінарыю і таксама павіншаваў прысутных са святамі.


Фота minds.by