Наверх
Слоним
пасмурно
16 °C
Зельва
пасмурно
16 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
17 °C
Мосты
облачно с прояснениями
17 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
17 °C
Барановичи
пасмурно
16 °C
EUR 3.0318
USD 2.5992
RUB(100) 3.3813
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Раварыст з Дзятлаўшчыны адсудзіў штраф у ДАІ

10 января 2018 11:21
Поделиться:
Гэтым раварыстам стаў Аляксандр Ерамейчык з вёскі Ананічы Дзятлаўскага раёна.

 

Інспектар ДАІ спыніў Аляксандра ў Казлоўшчыне за тое, што той ехаў па краі праезджай часткі пры наяўнасці тратуара.

— Першы раз ДПС ДАІ спыніла мяне 11 кастрычніка 2017 года ў Казлоўшчыне. Тады лейтэнант сказаў, што калі я ўбачыў машыну ДАІ, то павінен быў спешыцца і весці веласіпед ім насустрач, а не ехаць па дарозе. Але ў той дзень пратакол не складалі. Толькі запісалі мае пашпартныя да­дзеныя ў сябе на планшэце. Другі раз спынілі вечарам 21 кастрычніка мінулага года на Савецкай вуліцы ў Казлоўшчыне. Я ехаў па краі праезджай часткі, калі з машыны ДАІ выскачыў лейтэнант, схапіў за руль і скамандаваў: «Мужчына, пройдзем у нашу машыну для складання пратакола аб адміністрацыйным парушэнні!»

У машыне сядзеў старшы лейтэнант Павел Уладзіміравіч Ёрш, які і склаў пратакол аб парушэнні мной п. 148 ПДР — язда па праезджай частцы пры наяўнасці тратуара. Колькі я ні тлумачыў, што тратуар там усяго 1,3 метра шырынёй, плаўных пераходаў на ім няма і ехаць з-за гэтага на ровары там практычна немагчыма, інспектары мяне і слухаць не хацелі. Пратакол я адмовіўся падпіс­ваць. Яны паехалі, а потым спыніліся, і з акна машыны хтосьці крыкнуў, каб 25 кастрычніка я прыбыў у Дзятлава на адміністрацыйную камісію, інакш яны мяне туды ў наручніках прывязуць.

На адміністрацыйную камісію ў Дзятлава я прыехаў, як і патрабавалі, 25 кастрычніка. Вёў паседжанне камісіі намеснік начальніка міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Аляксандр Іванавіч Цвікевіч, маёр міліцыі. І тут паўтарылася тая ж размова, што і на дарозе, толькі месцамі ў больш грубай форме. У выніку Аляксандр Іванавіч прыняў пастанову аштрафаваць мяне на 2 базавыя велічыні — 46 рублёў. Натуральна, вінаватым я сябе не прызнаў і пастанову тую не падпісаў. А пасля развітання з Цвікевічам я вырашыў бараніць свае правы ў судзе. І абараніў. Суд пастанавіў адмяніць пастанову Цвікевіча аштрафаваць мяне, — расказваў у рэдакцыі «ГС» сваю веласіпедную гісторыю Аляксандр Аркадзьевіч.

Сапраўды, суддзя Слонімскага раённага суда Аляксандр Ярмолік вывучыў усе абставіны гэтай справы і вырашыў «пастанову намесніка начальніка міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў ад 25.10.2017 года ў адносінах Ерамейчыка Аляксандра Аркадзьевіча змяніць», — канец цытаты. Суддзя палічыў, што ў гэтай гісторыі з боку ДАІ дастаткова папярэдзіць раварыста аб супрацьпраўных дзеяннях у будучыні.
Пастанова суда ўступіла ў законную сілу.
 
Фота Жанны ІВАНОВАЙ

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание