Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 2.2768
USD 2.0511
RUB(100) 3.1859
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Выстава слонімскіх мастакоў адкрыецца ў Сергіевым Пасадзе

10 января 2018 10:57
Поделиться:
У падмаскоўным Сергіевым Пасадзе 12 студзеня адкрыецца выстава мастакоў са Слоніма ў рамках праекта «Арт-Дыпламатыя».

У выставачнай зале Сергіева-Пасадскага музея-запаведніка

 

Як паведамляе прэс-служба арганізатараў, на выставе паказана больш за 30 прац сямі слонімскіх аўтараў — Міколы Бушчыка, Уладзіміра Макарэвіча, Аляксандра і Тамары Сцяцэнка, Васіля Грыневіча, Яўгена Іванова і Уладзіміра Куляша. «Выстава абяцае быць яркай і цікавай», — адзначыла кіраўнік праекта Мар`я Яжук.  

Карціна Міколы Бушчыка

— На выставу я прапанаваў пяць сваіх карцін, якія перадаюць прыгажосць нашай Слонімшчыны, краявіды Альбярціна, сядзібу графа Пуслоўскага, Гуткі. Апошняя з маіх прац прысвечана Францыску Скарыну і называецца  «Полацкі тракт», — расказаў карэспандэнту «ГС» адзін з удзельнікаў выставы, Яўген Іваноў.

На адкрыцці выставы ў Сергіевым Пасадзе будуць прысутнічаць Мікола Бушчык і Уладзімір Макарэвіч. Выстава слонімскіх мастакоў у Сергіевым Пасадзе працягнецца да 10 сакавіка 2018 года.

Карціна Уладзіміра Макарэвіча

Як раней пісала «ГС», у Сергіевым Пасадзе 14 снежня адкрылася міжнародная выстава жывапісу, на якой паказаны сем прац слонімскіх майстроў жывапісу Уладзіміра Макарэвіча і Міколы Бушчыка. 

Сергіеў Пасад — адзін з 15 гарадоў-пабрацімаў Слоніма, з якім заключана дамова аб супрацоўніцтве з 2006 года. 

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание