Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Мастах з`явіцца новы супермаркет

13 января 2018 10:31
348
Поделиться:
Яшчэ летась па вуліцы Палявой у Мастах распачалося будаўніцтва сучаснай харчовай крамы з пунктам грамадскага харчавання. Па гандлёвых плошчах яна будзе ва ўзровень магазіна «Закрама», што па вуліцы Клары Цэткін.

 

Мікрараён складаецца з вялікага прыватнага сектара і дзясятка шматпавярховікаў. Цяпер людзям да бліжэйшай харчовай крамы даводзіцца прайсці болей за кіламетр. У большасці сваёй у прыватным сектары жывуць пенсіянеры. Таму пытанне пабудовы падобнай гандлёвай кропкі востра стаяла там не адно дзесяцігоддзе.

Будаўніцтва вядзе гродзенскі будтрэст №18. Яно павінна быць скончана 22 сакавіка 2018 года. Вось толькі пытанне: ці паспеюць будаўнікі закончыць да гэтага часу аб`ект?
На сёння аб`ект знаходзіцца ў такім вось стане (фота). А часу да здачы застаецца толькі два з паловаю месяцы.

Ці пабудуюць да сакавіка?


Фота аўтара

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание