Наверх
Слоним
небольшой дождь
5 °C
Зельва
небольшой дождь
5 °C
Волковыск
небольшой дождь
6 °C
Мосты
небольшой дождь
6 °C
Дятлово
небольшой дождь
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Жыццё вачыма чытача

14 января 2018 10:10
Поделиться:
«Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час?» — спыталі мы ў нашых чытачоў.

Ніна Жыткевіч з Кракоткі, пенсіянерка, 63 гады: «Унукаў у мяне восем і праўнукаў чатыры. З імі весела сустрэлі Новы год»

— У мяне ў сям`і ўсё нармальна апошнім часам. Самая запамінальная нядаўняя падзея — гэта, канечне, сустрэча Новага года. Да нас з мужам у Кракотку сустракаць Новы год прыехалі дзеці і ўнукі. Дык у навагоднюю ноч сын звазіў на ёлку ў Слонім. Паслухалі там песні, паскакалі каля ёлкі. Цікава, весела было. Унукаў у мяне восем і праўнукаў чатыры. З імі весела сустрэлі Новы год. А хутка будзем святкаваць Каляды, — сказала 5 студзеня Ніна Васільеўна.

Аляксандр Налівайка з Какошчычаў, пенсіянер, 65 гадоў: «Жыццё цячэ сваім ручаём»

— Здарэнняў ніякіх не было ў гэтыя дні, дый нічога яркага наогул. Здаецца, жыццё цячэ сваім ручаём. На Новы год да мяне прыехалі дзеці з унукамі. Пасядзелі за сталом, павіншавалі адзін аднаго. Потым традыцыйна паглядзелі тэлевізар ды леглі спаць. Дзеці, дарэчы, хутчэй паснулі. Я ж да трох гадзін ночы глядзеў святочную праграму. А цяпер ужо рыхтуемся святкаваць Каляды, — падзяліўся напярэдадні святаў Аляксандр Іванавіч.

Алег Садоўскі са Слоніма, супрацоўнік дэпартамента «Ахова», 64 гады: «Галоўнае, каб мір і спакой быў у краіне»

— Усё ў мяне было нармальна апошні тыдзень. На працы прэміі далі большыя, чым звычайна. У сям`і ўсё добра, усе здаровыя. Самае галоўнае цяпер — каб мір і спакой быў у краіне. А ў бліжэйшых планах — святкаванне Раства Хрыстова. У мяне жонка верніца, то ў нашай сям`і гэтае свята больш значнае, чым Новы год, — адзначыў Алег Арсеньевіч.

Надзея Ціханчук са Слоніма, пенсіянерка, 68 гадоў: «Хочацца пераменаў да лепшага ў жыцці і на душы»

— Узрушылі мяне апошнім часам вялікія кошты ў крамах і на камунальныя паслугі. Усё даражэе: святло, газ — а пенсія маленькая. Гэта засмучае. Радуюць дзеці, у мяне два сыны, і чацвёра ўнукаў. Ёсць ужо і адна праўнучка. Яшчэ парадаваў удзел у конкурсе газеты «Друг пенсіянера» пад рубрыкай «За сямю пячаткамі». У конкурсе апавяданняў я заняла там другое месца за сваё апавяданне «Іржавая іголка» і выйграла мультыварку. Цяпер хіба патрэбна па яе ў Мінск ехаць. Наогул жа, хочацца пераменаў да лепшага ў жыцці і на душы, — прызналася Надзея Міхайлаўна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание