Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Міхаіл Шуляк прайшоў «Па следу продкаў»

16 января 2018 8:55
399
Поделиться:
Правільней, напэўна, было б сказаць, што ўраджэнец вёскі Азярніца Слонімскага раёна Міхаіл Шуляк у сваёй першай краязнаўчай кнізе сабраў розныя сляды продкаў у ваколіцах і на палях роднай вёскі.

Міхаіл Шуляк

 

Гэтыя сляды — старажытныя прадметы быту, працы, зброі, манеты і іншыя артэфакты.

Кожны знойдзены ў ваколіцах Азярніцы артэфакт дэталёва і па-навуковаму вымераны, апісаны і сфатаграфаваны. Напрыклад, чытаем такія подпісы пад здымкамі знойдзеных прадметаў: «Спінкі двух прагнутых двучленных падвязных фібул IV-V стст. н. э., выяўлены каля в. Азярніца», альбо «Спражка з хобаткападобным язычком
V ст., знойдзеная каля в. Рудаўка». Гэтыя рэчы памераны і на фотаздымку паказаны на фоне лінейкі.

Дарэчы, большасць з апісаных у кнізе прадметаў былі перададзены на пастаяннае захоўванне ў вучэбную лабараторыю музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ, а некаторыя — у краязнаўчы музей Слонімскай гімназіі, пра што сведчаць надрукаваныя ў канцы кнігі Акты прыёмкі артэфактаў.

Кніга «Па следу продкаў» пазначана як краязнаўчае даследаванне. «У некаторых частках краязнаўчая публікацыя пераўтвараецца ў сапраўднае навуковае даследаванне, выкананае
М. Шуляком», — піша ў рэцэнзіі на кнігу загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістфака БДУ В. Сідаровіч.

Пасля рэцэнзіі ў кнізе змешчаны верш маці аўтара кнігі Л. Г. Шуляк «Сінявокая Азярніца», пачатак якога варта працытаваць:

Тут цёплая сцежка і босыя ногі,
І сонца, і росы, і добры дзянёк.
Адсюль пачаліся ўсе нашы дарогі,
Тут матчына ласка і родны куток.

Затым змешчана ўводнае слова «Ад аўтара» і раздзелы «Каменны і бронзавы вякі на тэрыторыі каля вёскі Азярніца», «Жалезны век на тэрыторыі каля в. Азярніца» і «Тэрыторыя каля вёскі Азярніца ў перыяд Сярэднявечча». Заканчваецца выданне спісам выкарыстанай літаратуры.

Вокладка першай краязнаўчай кнігі Міхаіла Шуляка

У размове з карэспандэнтам «ГС» Міхаіл Шуляк адзначыў, што матэрыял, выкарыстаны ў кнізе, ён збіраў цягам сямі гадоў, а ідэя рэалізаваць свае даследаванні ў выглядзе кнігі з`явілася ў яго два гады назад. І вось напрыканцы 2017 года кніга «Па следу продкаў» Міхаіла Шуляка пабачыла свет у Слонімскай друкарні накладам
99 асобнікаў за кошт аўтара, які яе сам і распаўсюджвае.

Варта адзначыць, што рэдактарамі кнігі з`яўляюцца гісторыкі паводле адукацыі і землякі аўтара Сяргей Ёрш і Васіль Герасімчык. А вось сам Міхаіл Шуляк не мае гістарычнай адукацыі. У свой час ён скончыў медыцынскі каледж. Цяпер працуе ізаліроўшчыкам у «Газпрам трангаз Беларусь».

— Гісторыяй і краязнаўствам я захапляюся яшчэ са школы, — прызнаўся ў размове з аўтарам гэтых радкоў Міхаіл Шуляк.

Фота Мікіты ПАСТУХОВА

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание