Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія артысты выступяць з гастролямі ў Маладзечне

22 января 2018 17:46
Поделиться:
На сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне 24 лютага пройдуць гастролі Слонімскага драматычнага тэатра.

Сцэна са спектакля «Тарас на Парнасе»

Нашы артысты пакажуць маладзечанскім гледачам дзве пастаноўкі — дзіцячы спектакль «Шчаўкунчык» паводле казкі нямецкага пісьменніка Гофмана і спектакль для дарослых «Тарас на Парнасе» паводле п`есы Сяргея Кавалёва.

Сцэна са спектакля «Тарас на Парнасе»

«Тарас на Парнасе» ў пастаноўцы рэжысёра Васіля Сяўца — гэта адзін з чатырох новых спектакляў, якія былі пастаўлены на слонімскай сцэне ў 2017 годзе. З гэтай пастаноўкай калектыў Слонімскага тэатра выступіў 18 лістапада ў Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.

Сцэна са спектакля «Шчаўкунчык»

Сярод новых спектакляў тэатра летась былі і тры дзіцячыя. Гэта «Цуд на змяіным балоце» па п`есе Ю. Кіма (рэжысёр Васіль Сявец), «Мымраня» па п`есе У.Афоніна (рэжысёр Вікторыя Міхальчык) і «Хачу быць чараўніцай» па п`есе Н.Нячаевай (рэжысёр Васіль Сявец).

Сцэна са спектакля «Шчаўкунчык»

Фото из архива «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание