Наверх
Слоним
небольшая облачность
13 °C
Зельва
небольшая облачность
13 °C
Волковыск
переменная облачность
10 °C
Мосты
небольшая облачность
10 °C
Дятлово
небольшая облачность
10 °C
Барановичи
ясно
12 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Гэтыя фотаздымкі захаваюцца і пакажуць, як наша вёска вымірала»

25 января 2018 10:57
Поделиться:
У гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 22 студзеня адкрылася выстава "Паства" фатографа Наталлі Дораш. Кіраўнік экспазіцыйнай пляцоўкі Павел Мажэйка адзначыў: «Гэтая выстава пра тое, што знікае і чаго праз некалькі гадоў не будзе».

Мікола Таранда, які сумесна з Наталляй Дораш падрыхтаваў выставу прац свайго дзядзькі, дадаў: «Гэтыя фотаздымкі захаваюцца і пакажуць, як наша вёска вымірала. Яна, на жаль, паўсюдна вымірае. І тут такі момант захапілі, што там яшчэ нехта жыве». 

Выстава «Паства» прысвечана старажытнай народнай традыцыі асвячэння хат пасля свята Хрышчэння Гасподня ў вёсцы Сянькоўшчына Слонімскага раёна, дзе знаходзіцца невялічкая драўляная царква Серафіма Сароўскага.

Наталля Дораш так ахарактарызавала створаны ёю праект: «Паства» — гэта выключна рэпартажная работа, дакументальная. Хоць і ўзнікае пачуццё, быццам людзі на мяне глядзяць, глядзяць у аб`ектыў, але ніводзін кадр не паўтараўся, не быў дубляваны».

На фотаздымках выставы мы бачым вясковыя хаты і іх інтэр`ер, а галоўнае — самых звычайных вяскоўцаў з іхнімі ўсмешкамі і нават трагедыямі. Так, у адной хаце Наталля Дораш заспела сапраўдную трагедыю, перажыванні сям`і па загінулым пляменніку, што і адлюстравала на здымку: «Гэтыя людзі слабыя здароўем. Гэта старыя, якія дажываюць у сваіх хатах. Яны не заўсёды могуць прыехаць у царкву. Як бы пакінутыя, адзінокія. Вельмі шмат жанчын, а мужчын амаль не засталося. І за спінай святара я была з фотакамерай. Святар казаў: «Вы на яе не звяртайце ўвагі, яна будзе вас для гісторыі здымаць». І людзі не пазіравалі. Яны проста былі шчырыя, як бы не бачылі аб`ектыў».

Нягледзячы на цяжкія ўмовы, у якіх жывуць старыя вяскоўцы, яны не жадаюць пакідаць Бацькаўшчыны, вымушаныя толькі на зіму выпраўляцца ў горад да дзяцей. На вясну ж іх невялічкія драўляныя хаткі зноў ажываюць: «Яны шчырыя, добрыя, веруючыя, нікога не абражаюць, жывуць сваім жыццём. І я спрабавала захаваць іх выразы твараў, зафіксаваць іх натуральнае становішча,» — адзначыла Наталля Дораш.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание