Наверх
Слоним
небольшой дождь
5 °C
Зельва
небольшой дождь
5 °C
Волковыск
небольшой дождь
6 °C
Мосты
небольшой дождь
6 °C
Дятлово
небольшой дождь
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія гімназісты правялі дэгустацыю страў

25 января 2018 15:26
Поделиться:
Падчас акцыі-дэгустацыі "Пастаў адзнаку страве", якая прайшла ў гімназіі №1 Слоніма, вучні выбралі сем самых смачных. Адміністрацыя гімназіі ініцыюе ўключэнне гэтых страў у меню школьнікаў.

У акцыі ўдзельнічалі больш за 100 дэгустатараў — вучняў з 1-га па 11-ы клас. Ім было прапанавана пакаштаваць 14 страў і прагаласаваць за найбольш упадабаныя.

У выніку была складзена топ-7 самых смачных, па меркаванні вучняў, страў. Найбольш галасоў набралі тварожныя сырнікі — 65 балаў, салата са свежай капусты з агуркамі — 43 балы, яблыкі печаныя — 40 балаў.  

Салаты «Чайка», «Снегапад», «Свежасць» і «Агеньчык» з маянэзам набралі адпаведна па 35, 26, 24 і 18 балаў.

— Нягледзячы на стопрацэнтны ахоп дзяцей школьным харчаваннем, мы вывучалі густы вучняў для паляпшэння і ўдасканалення якасці школьнага харчавання. Дэгустатары адабралі сем страў. І мы прапануем тэхнолагам аддзела адукацыі Слонімскага райвыканкама уключыць іх у двухтыднёвае меню, — пракаментавала карэспандэнту «ГС» мэту правядзення акцыі-дэгустацыі намеснік дырэктара па выхаваўчай працы гімназіі Вольга Пашкевіч. 

Фота gymn1-slonim.by

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание