Слоним
weather
12
Зельва
weather
12
Волковыск
weather
17
Мосты
weather
15
Дятлово
weather
15
Барановичи
weather
18
EUR 2.46
USD 2.1177
RUB(100) 3.2257
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Афіцыйныя заробкі слонімцаў падскочылі да 760 рублёў

26 января 2018 17:21
1249
Поделиться:
Аднак нават з улікам рознага кшталту снежаньскіх прэмій і выплат да жаданых «папіццот», не кажучы пра «тысячу», слонімцам яшчэ далёка

Намінальны налічаны заробак жыхароў Слонімскага раёна ў снежні, паводле Белстата, склаў 758,4 рубля. У параўнанні з лістападам ён вырас адразу на 124 рублі.

У пераводзе на даляры па курсе Нацбанка слонімцы ў снежні атрымалі каля $385.

Сярэдні заробак па Гродзенскай вобласці таксама павялічыўся — на 175 рублёў — і склаў 894,4 рубля.  

Намінальная налічаная зарплата слонімцаў да сярэднеабласнога ўзроўню склала 84,8%, і ў рэйтынгу па заробках сярод 17 раёнаў вобласці Слонімскі раён трэці месяц запар застаецца на 9-м месцы.

Менш, чым у Слонімскім раёне, традыцыйна зарабляюць жыхары Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Мастоўскага і Навагрудскага раёнаў.

Лідарам па заробках у вобласці ў снежні зноў стаў Гродзенскі раён з заробкам 997,3 рубля. На другім месцы Астравеччына — 944,7 рубля, на трэцім — Бераставіцкі раён з 887 рублямі.

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Infogram

Інфаграфіка аўтара

Scroll Up