Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
1 °C
Зельва
облачно с прояснениями
1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
1 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Скандал на Слонімскім мясакамбінаце і сямігадовая барацьба альбярцінцаў за новую краму — чым жыла Слонімшчына 20 гадоў таму

2 февраля 2018 17:29
Поделиться:
«ГС» зрабіла агляд падзей, якія адбываліся ў гэты тыдзень 20 гадоў таму — з 30 студзеня да 5 лютага 1998 года — і трапілі на старонкі нашага выдання.

Раней у гэтым будынку на вуліцы Савецкай размяшчаўся дзіцячы садок

                             

Камітэт дзяржкантролю правёў праверку ААТ «Слонімскі мясакамбінат» і выявіў мноства парушэнняў заканадаўства пры правядзенні акцыяніравання гэтага прадпрыемства. 47% акцый прадпрыемства набылі фізічныя асобы, пры гэтым непасрэдна працаўнікам мясакамбіната належыць толькі 5,8% акцый.

Слонімскіх медсясцёр, якія абслугоўваюць хворых дома, пазбавілі магчымасці купляць праязныя білеты за сродкі прафкама.

З канцэртам у мясцовым РДК выступіла ўраджэнка Слоніма заслужаная артыстка Расіі Людміла Іларыёнава. Раманс «Белой акации гроздья душистые» спявачка прысвяціла тагачаснаму мэру Слоніма Алегу Лакцюшыну і нават станцавала з ім на сцэне вальс.

Сёмы год (!) альбярцінцы дамагаюцца пабудовы новай крамы ў сваім мікрараёне, бо тая, якая ёсць, маленькая і цесная.   

Тамару Жыткевіч, дырэктара фабрыкі «Тэкстыльшчык» (такога прадпрыемства сёння ў Слоніме даўно не існуе),  запрасілі ў Парыж для ўручэння прыза «Залаты Меркурый» — вырабы фабрыкі высока ацанілі на выставе ў Маскве. Але кіраўніца па прыз не паехала, бо паездка каштавала 2,5 тысячы даляраў. Каб зарабіць гэтыя грошы, уся фабрыка павінна працаваць адзін дзень бясплатна.

У Слоніме і 20 гадоў таму існаваў тэатр моды «Этуаль». Арганізатар і кіраўнік тэатра Ірына Сцепаненка, вядомая як Мадлен, раіла сланімчанкам насіць у гэтым сезоне адзенне чорнага і фіялетавага колеру з белай адстрочкай, з лакавых і бліскучых тканін. Сёння Мадлен даўно жыве ў Францыі.

А памятаеце пра тое, што ў Слоніме быў інстытут? На той час Мінскі філіял Расійскага сучаснага гуманітарнага інстытута ў нашым горадзе існаваў ужо паўгода і завочнікі здавалі першую сесію. Студэнты плацілі за вучобу 525 даляраў на год (пры 5-гадовым тэрміне навучання).

Пра тое, колькі каштаваў 20 гадоў таму квіток на праезд, пра слонімскіх аматараў натуральнага ладу жыцця, ці так званых натурыстаў (ну нешта накшталт нудыстаў), і многае іншае пры жаданні вы можаце даведацца, прагледзеўшы ўвесь нумар «ГС» у PDF-файле.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание