З моманта выпуску свайго першага часопіса і па сёняшні дзень выдавецтва “Пачатковая школа” з’яўляецца адным з галоўных вытворцаў якаснай літаруратуры для сістэмы дашкольнай і пачатковай адукацыі. Самыя таленавітыя аўтары рэдакцыі працуюць над стварэннем цікавых і карысных матэрыялаў, якія спрыяюць рознабаковаму навучанню і выхаванню дзяцей.
Выдавецтва мае інтэрнэт-краму, якая прапануе больш за сто найменняў навуковай і мастацкай літаратуры, уключаючы падручнікі і дапаможнікі, дзіцячую мастацкую літаратуру, выданні выхаваўчай тэматыкі, даведачную і навукова-папулярную літаратуру, наглядныя дапаможнікі і шмат іншых матэрыялаў. Асаблівае месца сярод прапануемай прадукцыі займае вучэбная літаратура для пачатковай школы па чытанні і беларускай мове.
Шматлікія матэрыялы дапамогуць настаўнікам зрабіць прадмет “Літаратурнае чытанне” цікавым і разнастайным. Напрыклад, дапаможнік “Літаратурнае чытанне 2 клас” змяшчае шмат цікавых заданняў, якія дапамогуць дзецям навучыцца аналізаваць мастацкі тэкст, развіць творчыя здольнасці і узбагаціць слоўнікавы запас. А мноства загадак, крыжаванак і рэбусаў зробіць працэс навучання больш захапляльным.
Абудзіць цікавасць да чытання на роднай мове і вывучэння беларускай літаратуры дапаможа камлект дэманстрацыйных матэрыялаў “Партрэты беларускіх пісьменнікаў”. Выданне прапануе кароткія агляды жыцця айчынных класікаў дзіцячай літаратуры, каляровыя партрэты і спісы аўтарскіх зборнікаў. Вельмі карысным будзе таксама прымяненне дапаможнікаў у правядзенні ўрокаў пазакласнага чытання, якія адпавядаюць праграме першага класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання або другога класа з выкладаннем на рускай мове.
Выдавецтва прапануе і шэраг дапаможнікаў, якія пасадзейнічаюць засваенню правіл сучаснай беларускай мовы, павышэнню арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў, а таксама ўзбагачэнню іх слоўнікавага запасу. Сярод такіх дапаможнікаў: “Дыктанты па беларускай мове 4 класс”, “Беларускі правапіс у апорных схемах”, “Памятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове”, “Тэматычны кантроль 4 клас”, а таксама рабочыя сшыткі для чацвёртага класа “Слоўнікавыя словы” і “Мова – наша спадчына”.
Інтэрнэт-крама пастаянна праводзіць акцыі і прапануе зніжкі, якія дазваляюць набыць карысныя выданні па прыемнай цане. Працэдура пакупкі тавараў вельмі лёгкая і зручная, дзякуючы шэрагу спосабаў аплаты і дастаўкі.