Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшая морось
1 °C
Мосты
небольшая морось
1 °C
Дятлово
небольшая морось
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3472
USD 2.1174
RUB(100) 3.3171
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Станіслава Макарэвіч са Слоніма: «Хачу выйграць кватэру і машыну»

3 февраля 2018 11:38
Поделиться:
Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Фота ілюстрацыйнае

Валерый Зашчук са Слоніма, работнік газатранспартнага прадпрыемства, 48 гадоў: «Дом — работа, работа — дом»
— Калі коратка казаць, то нармальным было жыццё апошні тыдзень: дом — работа, работа — дом, — коратка адказаў Валерый Яўгенавіч.

Ніна Конанава са Слоніма, пенсіянерка, 59 гадоў: «Пачала займацца скандынаўскай хадзьбой»
— Я ўжо на пенсіі. Працавала раней майстрам вытворчага навучання ў мясцовым прафесійным політэхнічным ліцэі. А жыццё сучаснага пенсіянера самае звычайнае, найбольш яно запоўнена бытавымі клопатамі. У нашым горадзе апошнім часам таксама нічога цікавага, прынамсі, для мяне не здарылася. Адзіная навіна ў маім жыцці — пачала нядаўна займацца скандынаўскай хадзьбой. Хутка буду святкаваць 60-гадовы юбілей, а паколькі здароўе ўжо не тое, то, каб яго палепшыць — і занялася скандынаўскай хадзьбой, — расказала Ніна Рыгораўна.

Станіслава Макарэвіч са Слоніма, пенсіянерка, 62 гады: «Хачу выйграць кватэру і машыну…»
— Ведаеце, сёння (26.01.18. — М.К.) дзень нараджэння ў майго мужа, яму споўнілася 58 гадоў. Муж яшчэ малады і працуе ў РЭСе. А я тым часам рыхтуюся да свята. Святкаваць дзень нараджэння будзем заўтра, якраз субота, выхадны. А цяпер я толькі што вярнулася з «Еўраапта», накупляла там прадуктаў і зараз займуся прыгатаваннем святочных страў. Прызнацца, найчасцей я бываю ў крамах «Еўраапта», бо гуляю ў іхнюю гульню «Удача ў прыдачу». Ужо больш як год гуляю, але выйграла пакуль толькі пяць рублёў. А хачу выйграць кватэру і машыну. Кватэра потым засталася б дзецям, унукам, а да таго часу яе можна было б здаваць і атрымліваць ад гэтага прыбытак… Я працавала на Белтэлекаме, яшчэ толькі год прайшоў, як выйшла на пенсію. Спачатку сумна было без працы, але хутка прывыкла да свайго новага статусу. Цяпер даглядаю ўнука і ўнучку, Уладзіка і Маргарытку, і не сумую, — прызналася Станіслава Іванаўна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание