Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
ясно
20 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Уладзімір Мулявін і мова

5 февраля 2018 16:20
Поделиться:
Не раз і не два ад розных людзей у нас, у Беларусі, прыходзіцца чуць: «Мы і рускія — той жа самы народ». Той жа самы — значыць, не маем сваёй ідэнтычнасці, адметнасці.

Дзед сказаў «палонка»,
Тата яму: «Полынья».
Вось такая гарадская
Беларуская сям`я.

Уладзімір Мулявін

У газеце «Народная воля» ад 12 студзеня 2018 года чытаю вытрымку з артыкула Барыса Крэпака (з успамінаў): «Уладзімір Мулявін: сам — пра сябе»: «Люблю народную музыку, асабліва славянскую. Спачатку ў сваіх праграмах імкнуўся звязаць у адзін вузел фальклорныя мелодыі Беларусі, Ра­сіі, Украіны. Але гэта была неажыццявімая задача. Здавалася б, яны падобныя па чыста славянскім духу. Але, па вялікім рахунку, яны ўсё ж адрозніваюцца адзін ад аднаго. І гэтыя адрозненні трэба было выявіць, паказаць. У прыватнасці, знайсці тыя музычныя скарбы, ні на чые не падобныя, якія ў памяці народнай хавала народная зямля».

Цалкам згодзен з вядомым заснавальнікам і кіраўніком ансамбля «Песняры». Мы маем свае скарбы, ні на чые не падобныя. Як святыню, стагоддзямі бераглі іх людзі, перадаючы ў форме народнай творчасці. І гучалі як папярэджанне для маладых дзяўчат словы народнай песні «Ехалі казакі»:

Ехалі казакі
Ды з Дону дадому,
Падманулі Галю,
Забралі з сабою.

Ой ты, Галя,
Галя маладая!..
Падманулі Галю,
Забралі з сабою.

А іншая песня гучала непаўторным птушыным спевам, неслася далёка па берагах хуткаплыннай ракі:

Ой, рэчанька, рэчанька,
Чаму ж ты няпоўная?
Люлі, люлі, люлі,
Чаму ж ты няпоўная?

Чаму ж ты няпоўная,
З беражком няроўная?
Люлі, люлі, люлі,
З беражком няроўная?

А песня «Пасею гурочкі» раіла быць верным свайму каханню, заклікала берагчы яго як найвялікшы дар у свеце:

Пасею гурочкі
Нізка над вадою.
Сама буду паліваці
Дробнаю слязою.

Растуць агурочкі
Ў чатыры лісточкі…
Не бачыла міленька
Ўжо тры вечарочкі.

Як прыгожа і непаўторна вымаўляюцца ў гэтай песні словы! Колькі ласкі чуеш, калі кажаш «рэчанька», «беражком», «гурочкі», «вечарочкі»!
Дык што нам зрабіць цяпер? Забыцца пра ўсё гэта, выкінуць, як нешта лішняе, непатрэбнае? А ці не страцім, выкінуўшы? Чамусьці не рвуцца з нашых вуснаў сучасныя песні. Калі і чуем іх, то толькі з розных тэхнічных прыстасаванняў. І хо­дзім хмурныя альбо строгія, падобныя на робатаў дваццаць першага стагоддзя.
А народная песня «А ў месяцы верасні» падказвае нам, каб не хмурыліся, каб нават у цяжкую хвіліну з дапамогай жарту паднімалі сабе настрой:

А ў месяцы верасні
Выпала пароша…
Дзед бабу палюбіў,
Што баба хароша.

І сляпая, і крывая,
Яшчэ к таму злая,
І крычыць, і бурчыць,
Проці дзеда не змаўчыць.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание