Наверх
Слоним
небольшой дождь
3 °C
Зельва
небольшой дождь
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
небольшой дождь
2 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мэр Слоніма не адпавядае пасадзе і павінен сысці ў адстаўку — чым жыла Слонімшчына 20 гадоў таму

9 февраля 2018 15:35
Поделиться:
«ГС» зрабіла агляд падзей, якія адбываліся ў гэты тыдзень 20 гадоў таму — з 6 да 12 лютага 1998 года — і трапілі на старонкі нашага выдання.

Скрыншот газетнай старонкі

«Я больш не жадаю прыкрываць дэпутацкім мандатам такога кіраўніка», — смела заявіў на гарадской сесіі дэпутат Міхась Варанец наконт дзейнасці на сваёй пасадзе тагачаснага мэра Слоніма Алега Лакцюшына. «Вот я у Олега Николаевича бываю… Он меня и ругал, и бил (смех у зале), — абараняў на сесіі кіраўніка горада начальнік ЖЭС №2 Мікалай Сыантовіч.  

Калі ў дакладзе мэра было амаль «усё добра», у гэты час бацькі не пусцілі школьнікаў у Шылавічах у школу, бо яна не ацяпляецца наогул: тэмпература ў спартзале 0 градусаў, у кабінетах — да +6.

Ужо на першым годзе свайго існавання «Газету Слонімскую» па рэкамендацыі гарадскога начальства перасталі рэалізоўваць у крамах горада. Прайшло два дзясяткі гадоў, і, здаецца нічога не змянілася: практыка падобных «рэкамендацый» крамам у адносінах да «ГС» дзейнічае і цяпер.

Слонімскія прадпрымальнікі зноў пачалі страйкаваць. Яны спынілі гандаль на некалькі тыдняў. Іх незадаволенасць выклікаў новы парадак падаткаабкладання, згодна з якім цяпер яны павінны плаціць падаткі не з прыбытку, а з тавараабароту.

 «После вашей вкусной пищи хочется до бесконечности летать над городом Слонимом и особенно над кафе «Щара», откуда даже в небе слышен запах аппетитного шницеля по-слонимски» — таки водгук пакінулі спартсмены каманды паветраплавальнікаў на паветраных шарах з Мінска.

 Што пісалі нашы чытачы ў рэдакцыю, якія аўтобусы купляў аўтапарк, а таксама пра слонімскіх лясных братоў вы можаце даведацца, прагледзеўшы ўвесь нумар «ГС» у PDF-файле.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание