Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
21 °C
Дятлово
пасмурно
21 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 5-11 лютага

10 февраля 2018 9:49
Поделиться:

Рэдкае фота. Слонім, Панасоўка, 1915 год

5 лютага 2016 года
падчас адкрыцця Года культуры старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі абяцаў, што ў тым жа годзе ў Слоніме з`явіцца помнік Льву Сапегу — грамадскаму і палітычнаму дзеячу, пры якім горад перажыў адзін з лепшых перыядаў свайго развіцця. Гэта было далёка не першае і, відавочна, не апошняе абяцанне наконт усталявання помніка, які так і не з`явіўся.

7 лютага 1985 года
ў Жыровічах памёр Яўген Валатоўскі — вучоны сакратар Жыровіцкай духоўнай семінарыі, выкладчык Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. Яўген Валатоўскі сабраў багатую калекцыю рэдкіх выданняў XVIII-XIX ст., лёс якой, на жаль, невядомы.

8 лютага 1893 года
нарадзіўся Антон Неманцэвіч — уніяцкі святар, вязень савецкіх і фашысцкіх лагераў. У 1930-х гадах жыў і служыў у Альбярціне. Памёр у 1943 годзе.

8 лютага 1914 года
ў Баранавічах нарадзіўся беларускі паэт-рэвалюцыянер Валянцін Таўлай, дзяцінства якога прайшло ў Рудаўцы на Слонімшчыне. Памёр у 1947 годзе.

Наш канал в Telegram