Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
4 °C
Зельва
облачно с прояснениями
4 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
5 °C
Мосты
облачно с прояснениями
5 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
5 °C
Барановичи
переменная облачность
4 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

10 февраля 2018 9:56
Поделиться:
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.

Слонім, 1998 год, снежань, вул. Першамайская, пікет мясцовай суполкі БНФ


На фотаздымку 1982 года з калгаса «1 Мая», надрукаваным у мінулым нумары газеты («Аддушына» №5 ад 31.01.18), жыхар вёскі Мяльканавічы Рыгор Рагозік пазнаў сваіх знаёмых з вёскі Сянькоўшчына.
— На фотаздымку ў сваёй вёсцы сфатаграфаваны муж і жонка Сцяпан і Вольга Ягаўдзікі. Яны і сёння жывуць у Сянькоўшчыне, — расказаў Рыгор Сямёнавіч.


 

Наша чытачка са Слоніма Яўгенія Грышчанка адгукнулася на фотаздымак работнікаў спецсаўгаса «Рышчыцы», надрукаваны ў «Аддушыне» №4 ад 24 студзеня.

— Першым у калоне на здымку ідзе наш брыгадзір па азеляненні Альфонс Альфонсавіч Стасевіч, ён ужо памёр, другая за ім — галоўны аграном Любоў Мікалаеўна Пракапчук, потым слесар Іван Іванавіч Жывулька, за ім іду я, майстар ці брыгадзір — не памятаю ўжо, кім дакладна працавала ў той час — Яўгенія Паўлаўна Грышчанка, за мной у белым плашчы — не магу сказаць дакладна хто, за белым плашчом — эканаміст Надзея Пятроўна Куляшова, якая жыве цяпер у Мінску ў дачкі, самая крайняя справа — аграном Вера Рыгораўна Акавіцкая, — расказала Яўгенія Паўлаўна.

Рыгор Сямёнавіч Рагозік і Яўгенія Паўлаўна Грышчанка атрымаюць запрашэнні на дзве персоны кожны на спектакль Слонімскага драмтэтра для дарослых «Стыхійнае бедства», які пачнецца ў нядзелю, 11 лютага, у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание