Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.7715
USD 2.5512
RUB(100) 3.3669
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сцяг Слоніма лунаў у Албаніі, Малайзіі, Катары і іншых краінах

12 февраля 2018 16:38
Поделиться:
Слонімец, які ў сацсетках падпісваецца як Yalla Bulba, часта посціць свае фотаздымкі з падарожжаў разам са сцягам Слоніма — на фоне пяскоў пустыні Катара, заснежаных гор Кыргызстана ці зіхатлівых хмарачосаў Малайзіі.

Са сцягам Слоніма ў Малайзіі

Як сказаў Yalla Bulba ў размове з карэспандэнтам «ГС», ён жыве за мяжой амаль тры гады. У падарожжы выпраўляецца спантанна, і гэта прасцей рабіць з-за мяжы.

  — Гэтыя фота публікую да 25 сакавіка. Тут Албанія, Кіеў, Варшава, Кіргізія, Малайзія, Катар. Сцяг Слоніма зроблены ў Мінску кампаніяй  symbal.by. Хутка планую пад гэтым імем зрабіць яшчэ і шэраг відэаролікаў, у тым ліку па матывах сваіх падарожжаў, але на гэта патрэбны час. Паспрабую запусціць іх да 25 сакавіка, то бок прымеркаваць іх да #бнр100, — падзяліўся Yalla Bulba.

У Варшаве 

Сцяг свайго роднага горада слонімец возіць, таму што, па ягоных словах, ён любіць нашу слонімскую зямлю.

— Я ўдзячны, што мяне выгадавала, паіла і карміла слонімская зямля. Я ўдзячны, што, насуперак волі людзей, я не згубіў сувязі з ёй, хоць сам і знаходжуся за мяжой Беларусі. Адсюль, здалёк, яшчэ больш яскрава бачна, што мы павольна абуджаемся і выходзім з цемры. Шчыра, сардэчна вітаю ўсіх землякоў, няхай вас бароніць Усявышні! Жыве Беларусь! — сказаў субяседнік.

У Малайзіі

Ва Украіне

 У Албаніі 

Са сцягам на фоне гор Кыргызстана 

У Катары 

Фота з уласнага архіву Yalla Bulba

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание