Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Дзмітрый Цеслянок: «Пайшоў на выбары дзеля вырашэння канкрэтных лакальных праблемаў»

13 февраля 2018 10:59
Поделиться:
Мастоўская раённая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты райсавета Дзмітрыя Цеслянка па Верасоўскай выбарчай акрузе. Дзмітрый — адзіная альтэрнатыўная кандыдатура ў дэпутаты райсавета.

Дзмітрый Цеслянок

Дзмітрый Цеслянок


 

Карэспандэнт «ГС» сустрэўся з Дзмітрыем Цеслянком і паспрабаваў высветліць мэты яго памкнення стаць дэпутатам ды бачанне ім лакальных праблемаў выбарчага ўчастка:

— Іду на выбары не дзеля таго, каб, растапырыўшы пальцы, казаць гучныя прамовы ды раскідвацца абяцанкамі. Гэта не па мне. Я тут жыву і хачу супольна з жыхарамі мікрараёна рашыць тыя праблемы, якія тут існуюць.

Верасоўская выбарчая акруга размешчана на стыку праспектаў Юнацтва, Міру ды вуліцы Будаўнікоў. Здаецца, не самая праблемная. Побач камерцыйныя крамы «Еўраапт», «Смак», «Закрама», «Гурман», нават міні-рынак ды самы вялікі ў горадзе дзіцячы садок. Аднак праблемаў шмат. Пачнём з міні-рынка. Яго афіцыйна прызнаюць мясцовыя ўлады. Тут прыватнікі прадаюць свае вырабы ды садавіну з гароднінай са свайго падвор`я. І робяць яны тое проста на тратуары. Няма ні прылаўкаў, ні навеса. Само сабою паўстае пытанне акультурыць яго.

Далей, возьмем праезд між дамамі №10 і 12 па праспекце Юнацтва. З двух бакоў бардзюры ў калена. Калі ехаць веласіпедам, то, каб пераехаць на другі бок, мусіш спыняцца. Яшчэ праблема тое зрабіць з дзіцячаю каляскаю. Таму вольна ці нявольна людзі едуць па праез­джай частцы і тым самым вымушаны парушаць правілы дарожнага руху і падвяргаць сябе небяспецы. І вось што наконт таго сведчаць нарматыўныя акты.

Благоустройство территорий
(Введено в действие приказом Министерства архитектуры и строительства Республики Беларусь от 11 ноября 2013 г. №417).
Пункт 8.1.2
«Бортовой камень, ограждающий тротуар от магистральных улиц и дорог, должен быть приподнят над проезжей частью на 0,15 м; на второстепенных жилых улицах, в районах усадебной застройки, на перекрестках и проездах — не более чем на 0,05 м. В местах пересечения пути движения по тротуару с проезжей частью улиц, основных проездов перепад высот не допускается».

Па ходніку ля дамоў №10 і 8 з боку праспекта Юнацтва прайсці немагчыма, і таму людзі ідуць па газоне. Гэткая праблема з дваровай тэрыторыяй шасці вышынных дамоў на стыку вуліцы Будаўнікоў і праспекта Юнацтва. Там таксама ні прайсці ні праехаць. Такіх праблемных месцаў тут шмат, і, пэўна, выбаршчыкі назавуць як гэтыя, так і іншыя праблемы.

Аднак самай галоўнай праблемай на гэтай акрузе з`яўляецца праблема інфраструктуры вакол дзіцячага садка, яна ўвасабляе шмат іншых праблем. Яе рашэнне зніме шматлікія пытанні. Па-першае, бяспека дзетак падчас наведвання ўстановы — гэта асвятленне прылеглай тэрыторыі. На дадзены момант у некалькіх месцах асвятляецца будынак садка. На тэрыторыі — цемра, як і на падыходах. Бацькі вядуць дзяцей у поцемках. Наўкола ходнікі не добраўпарадкаваны. Асабліва гэта датычыць праезду між вуліцай Будаўнікоў і праспектам Міру. Няма ніякай праблемы паставіць каля дзясятка асвятляльных слупоў.

Многія бацькі прывозяць дзетак у садок на аўтамабілях. Практычна паркоўкі няма. Людзі машыны ставяць на праезджай частцы. І гэтае пытанне таксама можна вырашыць. Варта толькі паркоўку ля дома па праспекце Юнацтва прадоўжыць на дваццаць-трыццаць метраў — і пытанне знятае.

На першы погляд падаецца, што гэта ўсё вырашаецца проста. Не, не зусім. Каб узняць нейкую праблему, нават лакальную, і дамагчыся яе вырашэння, трэба даследаваць яе, параіцца са спецыялістамі, скласці план дзеянняў і толькі пасля гэтага ісці да чыноўніка ці ўключаць пытанне ў парадак сесіі, каб было зразумела, што ты валодаеш сітуацыяй, — падзяліўся сваімі планамі Дзмітрый.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание