Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слонімскім раёне пражывае 45 ветэранаў вайны і 4 стагадовыя доўгажыхары

14 февраля 2018 14:50
Поделиться:
На 1 студзеня 2018 года на Слонімшчыне пражывала 45 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ад 1 красавіка 2014 года у лепшы свет адышлі 75 удзельнікаў ваенных падзей.

Паводле інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама, у раёне пражываюць 45 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і чатыры жанчыны-доўгажыхаркі, узрост якіх перавысіў 100 гадоў.

Адзінокіх слонімцаў налічваецца 1212 чалавек і 4645 тых, хто жыве адзін.

801 сям`я на Слонімшчыне шматдзетная.

Усяго ў Слонімскім раёне на пачатак года налічвалася 64 118 чалавек. З іх 12 586 чалавек, ці 19,6%, складаюць дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. Дарослае насельніцтва складае 51 532 чалавекі, ці 80,4%.

Гарадскога насельніцтва больш у тры разы, чым сельскага — 49 439 гараджан супраць 14679 сяльчан.

Летась 25 938 чалавек працоўнага ўзросту было занята ў эканоміцы раёна.

Фота з архіва

Наш канал в Telegram