Наверх
Слоним
ясно
0 °C
Зельва
ясно
0 °C
Волковыск
ясно
0 °C
Мосты
ясно
0 °C
Дятлово
ясно
0 °C
Барановичи
ясно
-0 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Жыровічах пачалі рыхтавацца да святкавання 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці

14 февраля 2018 11:46
Поделиться:
У Мінскай духоўнай семінарыі 13 лютага адбылося першае пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па святкаванні ў 2020 годзе 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе паўторнага набыцця і 500-годдзя з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра.

 

Пасяджэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, старшыня Арганізацыйнага камітэта, паведамляе прэс-служба Мінскай духоўнай семінарыі.

На пасяджэнні прысутнічалі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Мікалай Коржыч, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч, памочнік прэзідэнта і галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі і іншыя.   

Падчас працы камітэта быў распрацаваны план мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання юбілейных дат. Абмяркоўваліся пытанні прынясення сёлета Жыровіцкай іконы ва ўсе епархіяльныя цэнтры Беларускага Экзархата, прынясенне ў 2019 годзе ў Мінск і Жыровічы святой галавы велікамучаніка Панцеляймона з Гары Афон, а таксама правядзення рамонту і рэканструкцыі манастырскіх будынкаў, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі абіцелі і Жыровічаў у цэлым.

Падчас святкавання Дня памяці Жыровіцкай іконы Божай Маці

Пасля пасяджэння камітэта адбылася прэс-канферэнцыя.

Як пісала раней «ГС», восенню мінулага года мітрапаліт Павел звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай надаць юбілейным датам статус дзяржаўнага значэння.

Фота МінДС

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание