Наверх
EUR 2.3145
USD 2.0632
RUB(100) 3.2091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Аб`ём інвестыцыйнага партфеля Слонімшчыны перавысіў 270 мільёнаў рублёў

15 февраля 2018 17:52
369
Поделиться:
У спіс уключаныя пяць інвестыцыйных праектаў, якія былі рэалізаваныя ў Слонімскім раёне ў мінулыя гады ці рэалізуюцца цяпер

Аснову інвестыцыйнага партфеля Слонімскага раёна складае праект замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белдан» «Аграпрадпрыемства па вытворчасці зерня і дацкай свініны» магутнасцю 6 тысяч тон мяса ў жывой вазе ў год і пад`язная дарога да яго бліз вёскі Шыганы. З пачатку праекта арганізацыяй было інвестывавана 44,9 мільёна рублёў. Арыенціровачна будзе ўкладзена агулам 58,6 мільёна рублёў.  

Аграпрадпрыемства па вытворчасці зерня і дацкай свініны

Летась у Альбярціне на рацэ Ісе ТАА «ГідраПарк» быў рэалізаваны праект па будаўніцтве міні-гідраэлектрастанцыі магутнасцю 200 кВт. Затрачаная сума склала 646 тысяч рублёў.   

Міні-гідраэлектрастанцыя магутнасцю 200 кВт

У 2016-2017 гадах на Слонімскім кардонна-папяровым заводзе «Альбярцін» у рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта была набыта кардонаробчая машына магутнасцю 35 тысяч тон у год і макулатурная лінія магутнасцю 200 тон у суткі.   

Кардонаробчая машына

1 снежня 2017 года Слонімскі ГУП ЖКГ рэалізаваў праект будаўніцтва лініі па сарціроўцы цвёрдых бытавых адыходаў. На яго было затрачана 1,4 мільёна рублёў.

Лініі сарціроўкі цвёрдых бытавых адыходаў

Слонімскі водаканал цяпер рэалізуе праект па будаўніцтве біягазавага комплексу на ачышчальных збудаваннях каналізацыі. Будуць асвоены 4 200 тысяч еўра, у тым ліку грант Еўрапейскага саюза ў памеры 1400 тысяч еўра і крэдыт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на суму 2800 тысяч еўра. У выніку ўводу ў эксплуатацыю ўстаноўкі будзе зніжана патрэба ў набыцці электраэнергіі на 80%. Плануецца, што будзе атрыманы прырост дабаўленай вартасці за кошт рэалізацыі праекта на 1,4 мільёна рублёў і створана 7 новых працоўных месцаў.  

Біягазавы комплекс у Баранавічах Фота https://www.intex-press.by

 У цэлым па раёне з 2014 года ў асноўны капітал было інвестывавана больш за 270 мільёнаў рублёў.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание